31-гадовы магілёвец 11 гадоў прасіў грошы ў сяброў і родных, падмануўшы іх на больш чым 474 тыс. рублёў.
Пачынаючы з 20-гадовага ўзросту малады чалавек больш чым 180 разоў браў грошы ў даверлівых людзей. Усяго на яго расповяды аб інвестыцыях у мядовы бізнес папаліся 19 жыхароў Магілёва і Мінска, сцвярджаюць у пракуратуры.
Бізнес нібыта прагарэў, а вяртаць пазыкі магілёвец не спяшаўся, а потым і ўвогуле перастаў выходзіць на сувязь са сваімі крэдыторамі.
Таксама ён прыдумываў і іншыя прычыны для выпрошвання грошай – рамонт аўтамабіля, навучанне, закрыццё старых даўгоў, неабходнасць набыцця лекаў. Адметна, што махляра не спыняў і паважаны ўзрост некаторых родных, якія спансіравалі яго на працягу доўгага перыяду. Так, адну з пенсіянерак ён падмануў ажно больш за 100 разоў за восем гадоў.
Увогуле суммы пазык вагаліся ад 20 рублёў да 17 тыс. долараў.
Потым, як сведчыць пракуратура, малады чалавек кампенсаваў урон пацярпелым, але толькі на 53 тыс. рублёў.
Справа аб махлярстве ў асабліва буйным памеры перададзена ў суд. Малады чалавек знаходзіцца пад вартай.
Фотаздымак з адкрытых крыніц