Галоўная » политика » Page 79

Вызваленыя пратэстоўцы расказалі пра зверствы сілавікоў

Уначы з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна ў Мінску вызвалялі сотні затрыманых пратэстоўцаў (вызвалялі іх і ў Жодзіне). Іх сустракалі сваякі, сябры, валанцёры, журналісты. Практычна ўсе вызваленыя маюць на целе сляды збіцця. Людзі распавядалі, як іх збівалі, здзекаваліся, пускалі ў перапоўненыя камеры газ. Гэта ўсё нагадвае канцлагер!

Некаторых вызваленых адразу ж забіралі машыны хуткай дапамогі.

Пры гэтым намеснік міністра ўнутраных справаў Аляксандр Барсукоў, які ўначы прыязджаў на Акрэсціна, заявіў, што “здзекаў не было”. І ніякіх прабачэнняў! “Вы адкажаце за ўсё!”, — пачуў міліцэйскі генерал.

Барсукоў паабяцаў, што да раніцы мусяць вызваліць усіх затрыманых пратэстоўцаў. Як вядома, паводле афіцыйных даных, за чатыры дні было затрымана амаль 7 тысяч чалавек, сотні трапілі ў бальніцы, два чалавекі загінулі.

Фота: Еўрарадыё

Крыніца: Еўрарадыё

Штаб Бабарыкі агучыў патрабаваньні да ўладаў: Спыненьне гвалту, вызваленьне палітвязьняў і новыя выбары

13 жніўня Марыя Калесьнікава, кіраўніца штабу прэтэндэнта па пасаду прэзыдэнта Беларусі Віктара Бабарыкі, апублікавала на Youtube-канале штабу зварот да дзейнай улады.

У звароце яна кажа, што цяпер да Беларусі «зьвернутыя вочы ўсяго сьвету» і «ўвесь сьвет захапляецца намі» і прапануе сваю дапамогу, бо «хоча спыніць гвалт над беларусамі». Паводле яе, з кожным днём нязгода набірае сілу і «зваротнага ходу для Беларусі няма»:

«СМІ пішуць, што беларускі народ не даруе гэтай жорсткасьці ад дзейнай улады, міжнародныя палітыкі адзін за адным заклікаюць дзейнага прэзыдэнта спыніць зьдзек з народа. Тое, што адбываецца пакуль ня могуць ацаніць толькі беларускія ўлады», — кажа Калесьнікава.

Яна зьвяртаецца да дзейнай улады з заклікам:

  1. Спыніць гвалт над удзельнікамі мірных пратэстаў, іх арышт і зьняволеньне, бо «беларусы маюць права мірна выказваць сваю нязгоду, гуляць па вуліцах, насіць бранзалеты тых колераў, якія ім падабаюцца».
  2. Выпусьціць усіх палітвязьняў і затрыманых, якіх ужо больш за 6 000.
  3. Паказаць рэальныя вынікі галасаваньня па кожным выбарчым участку ў Беларусі і даць выбарнікам дакумэнты на праверку.
  4. Ад мэраў беларускіх гарадоў — 15 і 16 жніўня выступіць арганізатарамі мірных масавых сходаў у кожным горадзе і даць людзям магчымасьць мірна выказаць сваё меркаваньне.

Пазьней штаб Бабарыкі апублікаваў ў Тэлеграме «тры патрабаваньні штабу да дзейнай улады». Першыя 2 супадаюць са сказаным у звароце Калесьнікавай — спыненьне гвалту і вызваленьне палітвязьняў і зьняволеных падчас пратэстаў, трэцяе патрабаваньне — абвяшчэньне новых сумленных выбараў да 15 верасьня з удзелам усіх альтэрнатыўных кандыдатаў, пад наглядам міжнародных арганізацый з новымі выбарчымі камісіям, новым ЦВК і відэаназіраньнем.

Крыніца: Радыё Свабода

В Климовичах накануне выборов также проходили “превентивные задержания”?

Климовичскому активисту Александру Балобину накануне президентских выборов присудили пять суток ареста за хулиганство. Про это … чытаць далей