Расійскія артысты Хазанаў, Ярмольнік, Шыфрын, Пугачова, Галкін “адпачываюць” у Латвію пакуль трывае вайна ва Ўкраіне

У Латвіі перабываюць расійскія артысты, якія адкрыта выказвалі сваю пазіцыю адносна агрэсіі Расіі супраць Украіны. Там жа «адпачываюць» і тыя хто ніяк не адрэагаваў на тое, што творыць Расіі ва Ўкраіне. Найбольш расійскія артысты ўпадабаюць балтыйскае ўзмор’е.

Генадзь Хазанаў

Генадзь Хазанаў абвяргае чуткі аб эміграцыі, але ў Латвіі «адпачывае» амаль паўгода.

У Латвіі ён перабывае – як мінімум, з сярэдзіны сакавіка. Яго бачылі ў кампаніі з яшчэ адным расійскім артыстам Леанідам Ярмольнікам.

Як піша латвійскае выданне Press нагодаю для чутак пра эміграцыю Хазанава стаў неадназначны каментар дырэктар расійскага тэатру «Ленком» Марка Варшавера. Ён заявіў, што вярнуцца артыст (Хазанаў, ММ) не можа, і загадкава дадаўшы: «Так здарылася».

Геннадий Хазанов находится в Латвии и прокомментировал слухи об эмиграции - PRESS.LV

Паводле Press Генадзь Хазанаў паабяцаў, што гледачы яго пабачаць на сцэне «Ленкома». Ён адмаўляе, што эміграваў з Расіі, але ягоны каментар гучыць не пераканаўча.

«Трэба проста пільна глядзець на тое, што адбываецца ў маскоўскіх тэатрах. Тады ніякіх пытанняў не ўзнікне. Я гуляю ў спектаклях. Цяпер лета, вакацыі. Але ж гэта не значыць, што я эміграваў», – падае словы расійскага артыста Press, спасылаючыся на канал «Тeleprogramma.pro».

Генадзь Хазанаў мае нерухомасць у краінах Балтыі. Ён удзельнічаў у пастаноўках Рыжскага рускага тэатра.

Леанід Ярмольнік

У Леаніда Ярмольніка ёсць кватэра ў Юрмале. Ён яе прыдбаў у 2012 годзе. Як хвалілася жонка артыста, яны туды ездзілі “як на дачу”, піша выданьне “Фокус”.

Леонид Ярмольник, Леонид Ярмольник и хазанов выехали из России, русско-украинская война

Леанід Ярмольнік жыў у  Заходняй Украіне, калі яго бацька служыў ува Львове.

Яфім Шыфрын

Пра жаданне пакінуць Расіі раней выказваўся яшчэ адзін тамтэйшы артыст Яфім Шыфрын. Ягоны бацька быў рэпрэсаваны ў Савецкім Саюзе, а будучы артыст нарадзіўся ў Магаданскай вобласці. Пазней ягоная сям’я пераехала ў Латвію і пасялілася ў Юрмале. У Латвіі Шыфрын скончыў школу і пачаў вучыцца ў мясцовым універсітэце.

У адным з інтэрв’ю Шыфрын назваў сябе латышом і нават па-латышску звярнуўся да прэзідэнткі краіны Агаты Муцэніецэ, піша выданьне BB.lv.

Ала Пугачова і Максім Галкін

У Латвіі цяпер Ала Пугачова з мужам Максімам Галкіным. Яны абодва асудзілі ўварванне Расіі ва Ўкраіну і вымушаныя былі пакінуць радзіму. Аселі ў Ізраілі.

Мала часу таму наведаліся ў балтыйскую краіну, дзе Галкін дае канцэрты, на якіх выказваецца супраць расійскай агрэсіі. Па ягоным словах вучыць латышскую мову.

фота з рэсурсаў: bb.lv,  focus.ua, easytravel.eu

Магілёўскі тэатр паставіў «Прымакоў» паводле п’есы Янкі Купалы. Са сцэны загучыць беларуская мова

На сайце Магілёўскага драматычнага тэатру напісана, што спектакль на беларускай мове. Яго анонс таксама беларускамоўны.

Рэжысёр-пастаноўшчык купалаўскіх «Прымакоў» – Таццяна Пацай. Яна ж і галоўны рэжысёр тэатру.

Беларускамоўныя спектаклі ў магілёўскім тэатры паказвалі ў 2018 годзе

Магілёўскі тэатру не часта здзіўляе гледачоў беларускамоўнымі пастаноўкамі. Мясцовыя тэатралы згадваюць, што апошні раз спектакль на беларускай мове глядзелі ў верасні 2018 году. Тады адбылася прэм’ера «Жоўтага пясочку» паводле апавядання Васіля Быкава. Таксама без увагі тэатралаў не застаўся пастаноўка «Таямніца старой ратушы». Прэм’ерны яе паказ адбыўся ў маі таго ж году.

Тыя хто сёння наведаюцца на купалаўскіх «Прымакоў» са шкадаваннем згадваюць аб удзелу тэатру ў анлайн-фестывалі, арганізаванага Міністэрства культуры непрызнанай Беларуссю ЛНР. Паводле іх кіраўніцтва магло знайсці прычыну, каб адмовіцца.

Пра што п’еса Купалы?

П’еса Янкі Купалы падаецца яшчэ і як «сцэнічны жарт у адной дзеі». За аснову для яго ўзяты папулярны ў народзе анекдот.

Гераіня п’есы Даміцэля, прачынаецца і ў сваёй пасцелі і замест мужа, бачыць кума Максіма. Тым часам яе муж Трахім спіць у чужой хаце, з кумой Паланеяй.

Дзеці ж, разгубленыя начнымі прыгодамі сваякоў, кахаюць адзін аднаго і хочуць ажаніцца. Такі «вясёлы, эратычны і бядотны» сюжэт. У Янкі Купалы іншых не бывае.

Класік беларускай літаратуры завершыў «Прымакоў» 31 ліпеня 1913 года. Упершыню яны пабачылі свет у газеце «Рунь» у 1920 годзе. Машынапісны тэкст п’есы з праўкамі аўтара захоўваецца ў Літаратурным музеі Янкі Купалы.

З магілёўскага тэатру звольнены актор і рэжысёр Уладзімер Пятровіч

Пра тое, што Ўладзімера Пятровіча больш няма ў тэатры паведамілі яго прыхільнікі. Сам ён устрымліваецца ад кантактаў з прэсай. Спраўдзіць, ці насамрэч яго звольнілі у адміністрацыі тэатру пакуль не ўдаецца.

На сайце тэатру ў раздзеле «Трупа» звесткі пра Уладзімера Пятровіча прыбраныя. 

Хто такі Ўладзімер Пятровіч

Уладзімер Пятровіч скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер Акадэмія мастацтваў) па спецыяльнасцях «Актор драмы і кіно» (1980) і «Рэжысёр драматычнага тэатру» (2003). Паставіў 20 разнапланавых спектакляў. Ён пастаноўшчык першага ў Беларусі спектакля паводле кнігі нобэлеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч «Час сэканд-хэнд».

фота з адкрытых крыніц

Тэатр з Бабруйску не паказаў свайго спектаклю на фэсце прарасейскіх сепаратыстаў. Магілёўскі за свой атрымаў дыплом

Тэатр драмы і камедыі імя Дуніна-Марцінкевіча адмовіўся ўдзельнічаць у анлайн-фестывалі «Госпожа удача», які праходзіць у Луганску. Яго арганізавала Міністэрства культуры непрызнанай Беларуссю ЛНР ды Луганскі акадэмічны рускі драматычны тэатр.

На сайце Луганскага тэатру з’явілася аб’ява, што тэатр з Бабруйску адклікаў заяўку на ўдзел у фестывалі ў сувязі «з заяўленымі аўтарскімі правамі на відэа спектаклю «Золушка» і немагчымасцю яго афіцыйнага паказу».

У фестывальнай праграме былі пазначаныя дзве пастаноўкі тэатраў з Магілёўшчыны.

Відэа спектаклю «Облом.Off» Магілёўскага абласнога драматычнага тэатру зʼявілася на YouTube-канале фестывалю. На ягоным жа сайце апублікаваныя дыплом ды ліст падзякі тэатру «за падтрымку і развіццё тэатральнага мастацтва, фармаванне станоўчага культурнага іміджу Луганскай Народнай Рэспублікі, а таксама пашырэнне міжнародных узаемаадносінаў у сферы культуры».

На сайце Магілёўскага абласнога драматычнага тэатру няма згадкі пра ўдзел спэктаклю  ў луганскім фестывалі. Інтэрнэт-выданне «Наша ніва» паспрабавала высветліць пазіцыю кіраўніцтва.

Намеснік дырэктара тэатру Андрэй Галенка, як адзначана ў публікацыі, «пачаў адхрышчвацца ад луганскага фестывалю», адзначыўшы, што тэатр на гастролі ў Луганск не збіраецца.

«Паслухайце, наконт удзелу тэатру ў фестывалі «ЛНР» – вы задаяце пытанні, якія вас наогул не датычацца», – заявіў урэшце ён журналісту.

У роліку, змантажаванаму да адкрыцця фестывалю, міністр Культуры ЛНР Дзмітрый Сідараў адзначае, што «нашы хлопцы» ваююць, але не ўдакладняе супраць каго. Па яго словах «фестываль дае магчымасць адцягнуць увагу ад баявых дзеянняў, складанай цяперашняй сітуацыі і натхніць на новыя перамогі».

фота: theaterluspekaev.com

Магілёўскія тэатры 23-24 красавіка пакажуць свае спектаклі ў Луганску і патрапяць пад санкцыі

Тэатральны фестываль “Госпожа Удача” праходзіць у Луганску. Два магілёўскія тэатры заявіліся да ўдзелу ў фестывалі ў самаабвешчаным сепаратысцкім рэгіёне Украіны. Незалежнасць так званай “ЛНР”, якой Беларусь дагэтуль не прызнала, да яшчэ падчас вайны можа прывесці да санкцый супраць устаноў культуры Магілёўшчыны.

Адкрыты міжнародны тэатральны фестываль імя Паўла Луспякаева “Госпожа Удача” праходзіць з 20 па 27 красавіка ў анлайн-рэжыме. Гэты фэст у Луганску штогод ладзяць мясцовы драмтэатр і Міністэрства культуры, спорту і моладзі так званай “Луганскай народнай рэспублікі”. Два беларускія дзяржаўныя тэатры прымаюць удзел у фестывалі, які чыноўнікі “ЛНР” арганізавалі падчас вайны ва Украіне. Дарэчы, менавіта ўдзел магілёўцаў надае фестывалю статус міжнароднага.

Магілёўскі абласны драматычны тэатр (Магілёў) 23 красавіка ў 17.00 паказвае “Облом.OFF” (па Гончарову).

Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйск) 24.04. у 15.00 прадстаўляе спектакль “Папялушка” Ш. Перро.

Удзел магілёўскіх тэатральных калектываў у дадзеным фестывалі пад час агрэсіі Расіі супраць Украіны пад маркай абароны так званых “народных рэспублік” Данбасу моцна сапсуе не толькі імідж тэатраў, але і ўсіх жыхароў Магілёўшчыны. Практычна гарантавана гэта абмяжуе кантакты – фактычна выкліча нефармальныя санкцыі з боку традыцыйных тэатральных партнёраў з Еўропы. Магчыма будуць і афіцыйныя санкцыі з боку ўстаноў і дзеячаў культуры краін дэмакратычнага свету.

Мы бачым, як цяпер беларускіх спартсменаў не дапускаюць да міжнародных спаборніцтваў, як абмяжоўваюцца навуковыя і культурныя кантакты, з-за таго, што нашу краіну абвінавачваюць у саўдзеле і дапамозе расійскай агрэсіі. Можна быць упэўненымі, што ўдзел у афіцыйных мерапрыемствах сепаратысцкіх утварэнняў на тэрыторыі вайны яшчэ больш узмацніць санкцыйны ціск на беларускую культуру.