Галоўная » Суд над старшынёй Партыі БНФ Рыгорам Кастусёвым перанесены

Суд над старшынёй Партыі БНФ Рыгорам Кастусёвым перанесены

28 студзеня судзе Шклоўскага раёна пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва. 

Згодна з матэрыяламі справы, палітык парушыў закон аб масавых мерапрыемствах (ч.1. арт. 23.34 КаАП), калі прыняў удзел у несанкцыянаванай уладамі акцыі пратэсту супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі 20 снежня.

На думку ўладаў, вінаваты Рыгор Кастусёў у публічным адстойванні незалежнасці Рэспублікі Беларусь у выглядзе пратэсту супраць інтэграцыі з Расіяй. Гэта галоўнае, афармленне судовага праследавання – другасна, бо гісторыя пераследу беларускіх герояў бязглуздая і пачварная па сутнасці, змаганне за незалежнасць краіны – гэта і ёсць сапраўдны патрыятызм. А суды з такой нагоды – палітычны фарс, не маючы ніякога дачынення да правасуддзя.

Падтрымаць Рыгора Кастусёва на судзе прыехалі яго сябры і паплечнікі з Магілёва, Бялыніч, Шклова, навакольных вёсак

Судовы працэс вяла суддзя Святлана Баранцава. Юрыдычную дапамогу Рыгору Кастусёва аказваў вядомы магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель

Падтрымаць Р.Кастусёва таксама прыехалі карэспандэнты незалежных СМІ
У залі суда панаваў аптымістычный настрой на фоне плануючай юрыдычнай бязглуздзіцы – судзіць чалавека за адстойванне суверынітэту краіны!
Гледачы вельмі ўважліва адсочвалі падзеі ў судзе
Рыгор Андрэевіч адмовіўся ад абаронцы і самастойна вёў рэй за сваю правату

З дакументаў стала вядома, што, на самай справе, Рыгору Кастусёву абвінавачванне прад’яўлена з нагоды недасканалых (складзены як пад капірку) дакументаў, дасланых з Мінску. Сведкамі па справе з’яўляюцца сталічныя міліцыянты, а пратакол складаўся ўжо ў Шклове маёрам Бугаёвым. Пры гэтым ён парушыў не толькі шмат якіх міжнародных актаў, але і Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, якая гарантуе права чалавека на ўдзел у масавых мерапрыемствах па абароне сваіх правоў. А тут мова ідзе аб суверэнітэце краіны!

Рыгор Андрэевіч на 16 старонках свайго выступу паказаў палітычную ангажаванасць працэсу і яго абсурднасць. Гаварыў ён аб карупцыі ў краіне, аб стварэнні ўмоў для яе продажы оптам расійскай дзяржаве.

Удзел у супраціве пазбаўленню суверэнітэту праз масавыя мерапрыемствы – гэта форма барацьбы за будучае краіны і прынцыповая пазіцыя дэмакратаў і ўсіх неабыякавых грамадзян Беларусі. Такія мерапрыемствы гарантаваныя Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, і змаганне за незалежнасць – справа гонару для кожнага з нас. Жыве Беларусь!

Судовы працэс перанесены на пазнейшую дату – трэба апытаць сведак у судзе, якія ў Мінску быццам бы ўглядзелі ў паводзінах Рыгора Кастусёва злачынныя дзеянні.

Пётр МІгурскі