У мае 1921 года ў горадзе Клімавічы адкрылі чыгуначную станцыю на лініі Орша-Унеча. Развіццё Магілёўскага края, а таксама развіццё пасожскіх гарадоў (Клімавічы, Крычаў) прывялі да з’яўлення чыгуначнай лініі Орша-Унеча, паўнавартасны рух на якой быў адкрыты ў 1923 годзе. Трэба адзначыць, што для развіцця Клімавічаў перадумовы былі закладзены за часамі Расійскай імперыі, калі ў пачатку ХХ ст. у горадзе пачалі працаваць электрастанцыя, кінатэатр, пошта, гасцініца, аптэка, народны дом. З прыходам савецкай улады горада працягваў развівацца далей. У 1910-гг. у горадзе жыло 6-7 тысяч насельніцтва, што рабіла Клімавічы адным з буйных паселішчаў на Магілёўскім Пасожжы. У 1921 годзе таксама пачаў работу Клімавіцкі хлебазавод, а ў верасні 1922 года на Клімавіччыне была ўсталявана тэлефонная сувязь. У далейшым развіццё Клімавічаў прывяло да таго, што ў 1924 годзе горад стаўся адміністратыўным цэнтрам Калініскай акругі.