Адно з патрабаванняў – каб у складзе рэдкалегіі абавязкова быў мінімум адзін членпраўладнага саюза журналістаў і яшчэ адзін член саюза пісьменнікаў.
Магілёўскі аблвыканкам абвясціў конкурс на выданне кнігі, “у якой павінна быць адлюстравана гісторыя і сучаснасць рэгіёну, асноўныя дасягненні ў сацыяльна-эканамічнай сферы і перспектывы яго развіцця”. Аб’ява пра гэта з’явілася на сайце дзяржзакупак.
На трыста асобнікаў фармату А4 улады гатовыя вылучыць з бюджэту 25 тысяч рублёў (больш за 12 $ тыс.).
Кніга павінна быць на рускай мове, акрамя уступа старшыні аблвыканкама: ён будзе на дзвюх дзяржаўных мовах.
Абавязковае патрабаванне – каб у рэдакцыйнай калегіі прысутнічаў мінімум адзін член праўладнага Беларускага саюза журналістаў і яшчэ адзін – ад Беларускага саюза пісьменнікаў.
Акрамя гэтага, члены рэдкалегіі павінны мець вопыт выдання кніг пра Магілёўскую вобласць, а таксама мець вышэйшую журналісцкую або гістарычную адукацыю.
Верагодна, тэндэр выйграе інфармацыйнае агенцтва “Магілёўскія ведамасці “, якое падпарадкавана аблвыканкаму – яно адпавядае ўсім вылучаным патрабаванням.
Праявіць фантазію ў выдаўцоў не атрымаецца – чыноўнікі распісалі па главам, што павінна быць у кнізе.
Напрыклад, адзін з раздзелаў будзе прысвечаны уладам – «Мясцовае самакіраванне: самая блізкая да людзей ўлада».
Цалкам канцэпцыя змястоўнай частцы кнігі выглядае так:
- Край, у якім мы жывем
(кароткі ілюстраваны агляд вобласці) - Мара турыста
(кароткі гістарычны нарыс і агляд турысцкай прывабнасці) - Фестывальная палітра Магілёўшчыны
(кароткі агляд фестываляў, конкурсаў, святаў, прывабных для турыстаў) - Магілёўшчына – вобласць, якая спявае
(вядомыя выканаўцы Магілёўшчыны) - Магілёў і Бабруйск – індустрыяльныя цэнтры краю(адрозненне ад іншых рэгіёнаў Беларусі, прамысловасць (асноўная), СЭЗ «Магілёў»)
- Лес смалісты і гаючы …
(лясы Магілёўскай вобласці, лясная прамысловасць, лесапасадкі, лес і турызм, асабліва ахоўныя тэрыторыі, заказнікі і крыніцы рэспубліканскага значэння) - «Цудоўны Днепр пры ціхім надвор’і …»
(асаблівасці Дняпра ў межах рэгіёну, раслінны і жывёльны свет вадаёма, санаторыі і дамы адпачынку ля рэк басейна Дняпра) - Магілёў – сталічны горад?
(сталічныя мроі Магілёва) - Вайна: палаючыя рубяжы Дняпра,Сожа і Бярэзіны (1941-1944 гг.)
(магілёўскія паэты-франтавікі пра вайну, абарона Магілёва, пошукавая праца ў рэгіёне, ўвекавечанне памяці абаронцаў Айчыны, мемарыялы і брацкія магілы, выбітныя ваеначальнікі-ўраджэнцы) - Аграпрамысловы комплекс Магілёўшчыны
- Вялікія справы малога бізнэсу
(кароткі нарыс аб малым бізнэсе ў рэгіёне, найбольш вядомыя прадпрыемствы і іх кіраўнікі) - Салодкая легенда рэгіёну
(ААТ «Чырвоны харчавік», г. Бабруйск (кароткі нарыс) - Мясцовае самакіраванне: самая блізкая да людзей ўлада
- Кніг жаданыя старонкі
(нарыс пра лепшыя бібліятэкі вобласці) - Прафесія – быць на лініі агню
(кароткі нарыс аб магілёўскай прэсе і журналістыцы) - Магілёўскія рамеснікі
- Служыцелі муз – мастакі і музыкі
- Літаратурнае прастору ў рэгіёне
(пісьменнікі і паэты Магілёўшчыны) - На варце здароўя нацыі
- Архітэктура Магілёўшчыны
(праваслаўныя і каталіцкія храмы, манастыры, помнікі грамадзянскай архітэктуры) - Прыгоннае і замкавае будаўніцтва
- Погляд у будучыню
(пра новыя праекты ў рэгіёне, перспектывы развіцця ў асноўных галінах) - Заключэнне.
Аплачана выданне кнігі будзе за кошт сродкаў абласнога бюджэту.
Ігар Лазоўскі. Фота – “Голас Касцюкоўшчыны”
Крыніца: https://mspring.online/books/