Аздараўленчыя мерапрыемствы ў межах міжведамаснага прафілактычнага праекта «Час выбіраць здароўе!» пройдуць 17 кастрычніка ў Шклоўскай цэнтральнай раённай паліклініцы. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Ілюстрацыйнае фотаЗ 10.00 да 14.00 наведвальнікі змогуць атрымаць кансультацыі ўрачоў-спецыялістаў, вызначыць узровень глюкозы ў крыві, вымераць артэрыяльны ціск. Для навучэнцаў Шклоўскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя № 12 спецыялісты аддзела грамадскага здароўя і аддзела прафілактыкі ВІЧ/СНІД МАЦГЭіАЗ правядуць інфармацыйна-адукацыйнае мерапрыемства «Здаровы лад жыцця – шлях да поспеху!». Акрамя гэтага, для медыцынскіх работнікаў мясцовай раённай бальніцы арганізуюць навучальны семінар па пытаннях здаровага ладу жыцця
Праект «Час выбіраць здароўе!» праводзіцца з мэтай аказання адраснай першаснай медыцынскай дапамогі насельніцтву рэгіёна, фарміравання ў насельніцтва матывацыі да рэгулярнага праходжання дыспансерызацыі, прадастаўлення інфармацыі пра здароўе і механізмы яго падтрымання.