Галоўная » 2 лістапада ў магілёўскім клубе “Куба” адбудзецца канцэрт Лявона Вольскага

2 лістапада ў магілёўскім клубе “Куба” адбудзецца канцэрт Лявона Вольскага

2 лістапада ў магілёўскім клубе “Куба” адбудзецца канцэрт Лявона Вольскага і яго цяперашняй групы Volski.

Лявон Вольскі

У праграме заяўлены сэты з песень ранейшых праектаў Вольскага – гуртоў “Мроя”, N.R.M., ZET, а таксама сольных альбомаў. Прагучаць хіты “Я рок-музыкант”, “Партызанская”, “Лёгкія”, “Тры чарапахі”, “Ламай сцэнар” і іншыя.