Часта пішуць, што 22 чэрвеня 1941 года войскі гітлераўскай Германіі без аб’яўлення вайны ўварваліся ў Савецкі Саюз, парушаўшы дагавор аб ненападзе.
На самым заходнім фарпосце Савецкай Беларусі менавіта гарнізон Брэсцкай крэпасці (у якім дыслацыраваліся ў асноўным часці 6-й Арлоўскай і 42-1 стралковай дывізій 28-га стралковага корпуса) першым прыняў на сябе ўдар праціўніка. З 24 чэрвеня 1941 года войскі Вермахта актыўна пачалі бамбіць Мінск. Ужо пасля заканчэнне ваенных дзеянняў 1941-1945 гг., толькі пасля парада Перамогі ў Маскве, страшныя падзеі былі акрэслены тэрмінам «Вялікая Айчыннай вайна савецкага народа». У далейшым “Вялікай Айчыннай вайной” называлі ў савецкай гістарыяграфіі вайну Савецкага Саюза супраць нацысцкай Германіі і яе хаўруснікаў. Аднак ці з’яўляюцца гэта страшныя падзеі 1941-1945 гг. Вялікай Айчыннай вайной наогул і для Беларусі ў прыватнасці?
У другой палове 1930-х гг. у Еўропе міжнародная абстаноўка была напружаная, адчувалася што ваенныя дзеянні непазбежны. Асаблівую ролю ў працэсах развязвання Другой сусветнай вайны займалі два таталітарных рэжыма – сталінскі Савецкі Саюз і гітлераўскі Трэці Рэйх. Паміж Германіяй і Савецкім Саюзам быў падпісана дамова аб ненападзе на 10 гадоў 23 жніўня 1939 года ў Максве. Падпісвалі яе наркамам замежных спраў СССР В. Молатаў і міністр замежных спраў Германіі І. Рыбентроп. Да дамовы быў прыкладзены «Сакрэтны дадатковы пратакол», які размежаваў сферы ўзаемных інтарэсаў СССР і нацысцкай Германіі ва Усходняй Еўропе.
У адпаведнасці з 1-м пунктам пратакола бакі дамовіліся, што ў выпадку тэрытарыяльна-палітычнага пераўладкавання ў Прыбалтыцы (Фінляндыя, Эстонія, Латвія, Літва), паўночная мяжа Літвы з’яўляецца мяжой сфер інтарэсаў СССР і Германіі. Абодва бакі прызнавалі інтарэсы Літвы адносна Віленшчыны. У другім пункце адзначалася, што ў выпадку тэрытарыяльна-палітычнага пераўладкавання абласцей, якія ўваходзілі ў склад Польшчы, мяжа сфер інтарэсаў СССР і Германіі будзе прыблізна праходзіць па лініі рэк Нараў, Вісла і Сан. У 3-м пункце Германія прызнавала інтарэс СССР да Бесарабіі , якая з 1918 знаходзілася ў складзе Румыніі.
1 верасня 1939 года адбылася ваеннае агрэсія Трэцяга Рэйха ў дачыненні да Польшчы, якую пазней падтрымала кіраўніцтва Савецкага Саюза. Адпаведна першыя баі ў Брэсцкай крэпасці адбыліся яшчэ ў 1939 годзе. 14 верасня 1941 года да крэпасці падышлі перадавыя часці 19-га танкавага корпуса германскай арміі. Да 17 верасня палкі пад камандаваннем польскага генерала Канстанціна Плісоўскага абаранялі крэпасць. Пасля таго, як супраціў стаў бесперспектыўным у сувязі з уступленнем на тэрыторыю Польскай Рэспублікі Чырвонай Арміі, абаронцы Брэсцкай крэпасці вырашалі пакінуць яе. Але ў ёй засталася добраахвотнікі на чале з капітанам Вацлавам Радзішэўскім, якім давялося супрацьстаяць ужо савецкаму войску. 22 верасня 1939 года на вуліцы Люблінскай уніі перад трыбунай, на якой стаялі генерал Хайнц Гудэрыян і камбрыг Сямён Крывашэін, прамаршыравалі спачатку нямецкія часткі (полк 20-й матарызаванай дывізіі вермахту, узвод матацыклістаў, два дывізіёны артылерыі), а пазней савецкія (аркестр, пяхота, артылерыя і некалькі танкаў).
Наогул пачатак саракавых гадоў праходзіў пад знакам небывалай любові Савецкага Саюза і Трэцяга Рэйха. У маскоўскіх газетах рэгулярна друкаваліся артыкулы пра “братоў па зброі, якія ваююць з брытанскімі імперыялістамі”. Савецкая нафта, савецкае збожжа, савецкі нікель, савецкі алюміній і іншая стратэгічная савецкая сыравіна спраўна пастаўляліся нацыстам. СССР наведвалі дэлегацыі нямецкіх дыпламатаў, адміністратараў і вайскоўцаў, прытым прадстаўнікі Вермахта сталі ганаровымі гасцямі падчас парада 1 траўня 1941 г. на Чырвонай Плошчы.
З гэтага вынікае, што 22 чэрвеня 1941 года адбыўся савецка-нямецкі ваенны канфлікт ці савецка-нямецкая вайна 1941—1945 гадоў, якая праходзіла ў кантэсце Другой сусветнай вайны. Больш за тое, ваеннае сутыкненне паміж двума таталітарнымі дзяржавамі было непажбежнае, бо абедзьве краіны праводзілі агрэсіўную мілітарысцкую знешнюю палітыку, плануючы распаўсюдзіць свой ідэалагічны і палітычны ўплыў на іншыя еўрапейскія краіны.
Хведар Прылёпаўскі