Набліжаецца трыццатая гадавіна беларускай Незалежнасці і сканчэння савецкай эпохі.
Чым гэтая эпоха была для нашага народа? Якую спадчыну і след пакінула пасля сябе? Як розныя пакаленні ўспрымаюць тыя часы?
Яшчэ засталіся людзі, якія жылі ў той дзяржаве, але шмат ужо і тых, хто чуў пра савецкую эпоху адно ад бацькоў і чытаў пра яе ў падручніках. Давайце паспрабуем зразумець, які сьлед тая эпоха пакінула ў памяці і сьвядомасьці беларусаў.
Мы апыталі некалькі магілёўцаў рознага веку і разам з імі паразважалі над мінулым, ад якога нам ужо не пазбавіцца ды паспрабавалі адказаць на пытанне: СССР – нашае мінулае, сучаснасць ці будучыня?
На пытанні адказвалі: Алена Быкава – журналістка, Данііл Халейка – вучань ліцэю, Аляксандр Агееў – прафесар, кандыдат гістарычных навук, Аляксей Барысаў – фатограф, Міла Ізаксон – кіраўніца РАПІ “Кешэт” (Рэлігійная супольнасць прагрэсіўнага іудаізму).
Задаваў пытанні Алесь Сабалеўскі.
Тэкст і відэа: Алесь Сабалеўскі