Пры гэтым, паводле афіцыйнай статыстыкі, сьмяротнасьць ад COVID-19 у Беларусі застаецца адной з самых нізкіх, піша Радыё Свабода.
Прырост агульных выпадкаў захворваньня на COVID-19 у Беларусі і суседзяў за шэсьць дзён (з 24 красавіка) выглядае наступным чынам:
- Беларусь — 37%
- Расея — 35%
- Украіна — 26,5%
- Польшча — 15,8%
- Латвія — 8,6%
У Літве мэтодыку падліку агульнай колькасьці захварэлых зьмянілі. Да 28 красавіка там улічвалі не агульную колькасьць хворых, а колькасьць станоўчых вынікаў тэстаў у лябараторыях. Таму з 28 красавіка агульная колькасьць хворых у Літве зьменшылася.
Нягледзячы на вялікі рост агульнай колькасьці выпадкаў, у Беларусі, паводле афіцыйнай статыстыкі, сьмяротнасьць застаецца адной з самых нізкіх сярод суседзяў. Ніжэй толькі ў Літве і Латвіі, дзе і агульная колькасьць хворых меншая ў дзясятак разоў.
На раніцу 30 красавіка ў Беларусі было зафіксавана:
агулам 14 027 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19 (у іх лік уваходзяць ачунялыя і памерлыя);
89 памерлі, зь якіх усе, як піша міністэрства, былі «з шэрагам хранічных захворваньняў» і каранавіруснай інфэкцыяй (удава аднаго з памерлых кажа, што гэта ня так);
2386 «паправіліся і выпісаныя»;
гэта значыць, за дзень выявілі яшчэ 846 выпадкаў і прызналі яшчэ 5 сьмерцяў, выпісалі 359 пацыентаў;
ад пачатку эпідэміі ў краіне зрабілі 176 625 тэстаў, плюс 7639 за дзень.