Як паведаміла Міністэрства аховы здароўя ў сваім тэлеграм-канале, у Беларусі па стане на 4 красавіка на стацыянарным лячэнні з каранавіруснай інфекцыяй знаходзіцца 394 чалавекі.
Як піша «Официальный Минздрав», у часткі пацыентаў захворваньне працякае ў лёгкай ці сярэдняй форме. Пасля праходжаньня лячэння выздаравеў 41 чалавек. Зарэгістравана 5 выпадкаў смерці пацыентаў, у якіх шматлікія хранічныя захворванні былі абцяжараныя каранавіруснай інфэкцыяй, паведамляецца ў тэлеграм-канале міністэрства.
Міністэрства аховы здароўя Беларусі не падае цалкам лічбы ўсіх інфікаваных ад пачатку пандэміі, але іх можна падлічыць, склаўшы 394 чалавекі на стацыянарным лячэньні, 41 чалавек, які выздаравеў, і 5 памерлых.
На Магілёўшчыне прызнаныя 4 выпадкі захворвання на каранавірус. Вірус выяўлены ў двух працоўных эмігрантаў, якія прыехалі з Масквы. Гэта жыхары Бабруйска і суседняга з ім райцэнтру Кіраўска.
Яшчэ адзін пацыент з каранавірусам – у Магілёве. Гэта мясцовы мэдык, які праходзіў навучанне ў Віцебску. Усе кантакты 1 узроўню далі адмоўныя вынікі.
Першы выпадак быў выяўлены ў 33-гадовай жанчыны-доктара з Дзіцячай паліклінікі Крычава. Жанчына таксама была на курсах павышэння кваліфікацыі ў Віцебску.