30 чэрвеня 1966 года былі адноўлены некаторыя раёны Магілёўшчыны, а менавіта Хоцімскі і Чэрыкаўскі раёны. 30 чэрвеня 1966 года на карце Магілёўшчыны зноўку з’явіўся Хоцімскі раён у складзе 7 сельсаветаў і гарадскога пасёлка Хоцімск (Тросцінскі сельсавет быў ліквідаваны ў перыяд яго знаходжання ў Клімавіцкім раёне, а яго тэрыторыя адыйшла да Забялышанскага сельсавета, які быў вернуты ў склад Хоцімскага раёна; у 1971 годзе гэты сельсавет створаны паўторна). Да гэтай даты адносіцца і паўторнае стварэнне Чэрыкаўскага раёна, які ўключаў горад Чэрыкаў і 5 сельсаветаў са складу Крычаўскага раёна і 1 сельсавет са складу Краснапольскага раёна.
Варта адзначыць, што ў студзены 1965 года паўторна быў створаны Крычаўскі раён, тэрыторыя якога была складовай часткай суседніх раёнаў. Аднак сучасныя абрысы Крычаўскі раён займеў толькі ў 1966 годзе, калі адбываліся адміністрацыйна-тэрытарыяльныя змены на Магілеўшчыны. Вядома, што падзея не з’яўляецца буйной у межах сучаснай тэрыторыі Магілёўскай вобласці, аднак заўважнай для згаданых раёнаў. Бо калі б не было самастойнасці Хоцімскага і Чэрыкаўскага раёнаў іх гісторыя магла б развівацца крыху па-іншаму.
Алесь Крыжэвіч