Міністэрства аховы здароўя Беларусі агучыла дадзеныя распаўсюду каранавіруснай інфэкцыі паводле стану на 3 траўня.
Згодна са статыстыкай ведамства, зарэгістравана 16 705 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, што складае 8,1% ад праведзеных тэстаў. Прырост за суткі склаў 877 выпадкаў.
Колькасьць памерлых дасягнула 99 чалавек, напярэдадні гэтая лічба была 97.
Выпісаныя са шпіталёў, паводле Міністэрства аховы здароўя, 3196 пацыентаў з раней пацьверджаным дыягназам COVID-19.
Агулам праведзена 204 239 тэстаў.
Беларускія лекары ананімна заяўляюць, што ня ўсім хворым ставяць адпаведны дыягназ. У рытуальным агенцтве кажуць, што ў памерлых часьцей пазначаны дыягназ «неўдакладненая пнэўманія». Міністэрства здароўя не залічвае да памерлых ад COVID-19 тых, у каго вірус «элімінавалі», а яны ўсё роўна памерлі, піша Радыё Свабода.