Доўгатэрміновы назіральнік Барыс Бухель, які назірае за датэрміновым галасаваннем на выбарчым участку №59 Магілёўскай-Прамысловай акругі №87 адзначае, што многія студэнты ўвогуле не разумеюць, што рабіць з бюлетэнем і куды яго пасля галасавання падзець.
Вось некалькі яскравых эпізодаў:
“Зараз прыйшла студэнтка галасаваць упершыню, атрымала бюлетэнь і запыталася ў сябра камісіі: “Мне паказваць Вам, як я прагаласавала?”
Сябра камісіі: “Не, не, мне не трэба паказваць. Складзіце бюлетэнь і кіньце ў скрыню”.
“ Ну гэта ўжо сістэма! Яшчэ адна студэнтка, якая галасуе першы раз, выходзіць з кабінкі і накіроўваецца да сябраў камісіі … Ёй паказваюць на скрыню.
Студэнтка паварочваецца, падыходзіць да скрыні, і, паказваючы на скрыню, пытаецца ў камсіі: “Мне кідаць, ці не кідаць?”.
Тыя ў адказ: “Кідаць, кідаць! ..”
І яшчэ адзін прыкол. З кабіны выходзіць студэнт з бюлетэнем у руках і пытаецца ў сябраў камісіі: “А гэтую паперку куды?”