Калі паглядзець наш горад у цэнтры, то ствараецца ўражаньне, што ўсё ў нас “в ажуре”. Але калі толькі звернеш убок літаральна на сто мэтраў ад ад галоўнай вуліцы, то позірку расчыняюцца ашаламляльныя карцінкі. Толькі не лянуйся паварочвацца і націскаць на спускавую кнопку фоціка.
На фотаздымках зафіксаваны выгляды толькі адной вуліцы Першамайская, якая прымыкае да вуліцы Ракасоўскага, галоўнай, можна сказаць, артэрыі нашага горада.
Ды й вуліца Першамайская хаця і не з’яўляецца артэрыяй горада, але яна доўгая. І на ёй знаходзяцца шмат пабудоў прыватнай уласнасці, якія стаяць ўсьцяж адно за адным па абодва бакі. То бок я хачцу сказаць, што на гэтай вуліцы жыве шмат людзей, якія ходзяць на працу, з працы, ў крамы, ў паліклініку, ў аптэку ды й яшчэ шмат куды! Але гэтая вуліца ў двацаць першым стагоддзі ня мае а ні тратуараў, а ні добрага асфальтавага пакрыцця. А тое, што ёсьць, выклікае толькі нездаровы сьмех ды й горкія слёзы!
Непадалёк ад “Табакеркі”, якая таксама знаходзіцца на вуліцы Першамайская, ляжыць тратуарная плітка, якая павінна была выконваць ролю невялікага тратуару. Але яна ўжо даўно ўрасла ў зямлю. Насупраць пародыі на тратуар стаіць калонка для разбору вады. Але да яе можна падляцець хіба што на верталёце. А далей па вуліцы, мэтрах у шасцісот ад галоўнай магістралі – тут і зусім заканчваецца асфальт! Замест яго – адны калдобіны, запоўненыя вадою. Людзям прыходзіцца топаць па гэтай ушчэнт разбітай празджай частцы разам з аўтатранспартам “у адной звязцы”.
Ды й вуліца Ракасоўскага ў апошнія гады стала страчваць сваю прывабнасць. Раней каля бардзюраў пылінка не валялася. Падмяталі круглы год. А зараз за зімовы перыяд усьцяж тратуару заплыло брудам. Праўда, трэба адаць належнае, як толькі ў інтэрнэце з’явіліся здымкі на гэтую тэму, праезджую частку аператыўна пачысцілі.
ВОСЬ ТАК І ЖЫВЕМ ПА-ЧЭРЫКАЎСКУ!
Сямен Панізоўцаў. Фота аўтара