3 жніўня 2019 года адбудзецца самы масавы open air лета – «РОК ЗА БОБРОВ». Ідэйным арганізатарам фестывалю выступае кампанія «Бабруйскі бровар». «РОК ЗА БОБРОВ» у 12-ы раз збярэ аматараў музыкі на аэрадроме «Баравая». Аб’яўленыя першыя выканаўцы, якія падораць гледачам незабыўныя эмоцыі гэтым летам на сцэне фестывалю.
Ілюстрацыйнае фотаУ папярэднія гады на сцэне фестывалю выступалі такія знакамітыя гурты, як «Звери», «Сплин», «ДДТ», «Каста», «Браво», «Чайф» і іншыя.
«Сёлета “РОК ЗА БОБРОВ” запомніцца яркім line up. Мы запрасілі не толькі артыстаў, якія даўно вядомыя і любімыя публікай, але і тых сучасных выканаўцаў, чые песні пакарылі слухачоў і модныя музычныя чарты за апошні год. Нам хочацца, каб кожны наведвальнік фестывалю, незалежна ад узросту і музычных пераваг, атрымаў асалоду ад атмасферы і зарад станоўчых эмоцый», – каментуе дырэктар па маркетынгу ЗАТ «Бабруйскі бровар» Святлана Валкавец.
Тры першыя хэдлайнеры гэтага года:
Баста
Знакаміты расійскі выканаўца рэпа. Яго песні вымушаюць задумацца пра жыццё, успомніць першае каханне і адкрыць сэрца эмоцыям і пачуццям. Пад яго «Медлячок» развітваліся са школай тысячы выпускнікоў, а ноты «Сансары» запалілі мільёны агеньчыкаў у канцэртных залах краін Еўропы і СНД.
«Мумий Тролль»
Больш за 35 гадоў гурт радуе прыхільнікаў па ўсім свеце. Гурт зняў кліп у жарале дзейнага вулкана, выступаў, атрымаўшы спецыяльны дазвол камандавання ВМФ Расіі, на палубе супрацьлодкавага карабля, даў бясплатны пераднавагодні канцэрт для ўсіх пасажыраў у маскоўскім аэрапорце і здзейсніў кругасветную вандроўку.
«Little Big»
Адзін з самых яркіх і правакацыйных расійскіх рэйв-гуртоў. Кліпы каманды ў сацыяльных сетках за некалькі гадзін набіраюць мільёны праглядаў і лайкаў. Яркія вобразы, мелодыі, якія немагчыма забыць, і рухі з кліпа «Skibidi», якія зараз ведаюць жыхары блізкага і далёкага замежжа, – усё гэта хэдлайнер 2019 года гурт «Little Big».
З 1 лютага 2019 года кошт квіткоў складае 35 рублёў + камісія білетнага аператара. Квіткі можна набыць у білетнага аператара Ticketpro.by. З аб’яўленнем новых імёнаў выканаўцаў цана будзе расці.
Даведка:
«Бабруйскі бровар» уваходзіць у групу кампаній «Oasis», якая вырабляе піва ў шасці краінах свету. У Беларусі «Бабруйскі бровар» выпускае лакальныя піўныя брэнды «Бобров», «Рэчыцкае», «Жигулевское», квас «Хатні», ліцэнзійнае піва «Охота», «Zlaty Bazant», «Amstel», «Бочкове», «Золотая кружка», а таксама імпартуе «Krusovice» і «Heineken».