“Музей гісторыі Магілёва”, сумесна з калекцыянерам і сябрам музея Алегам Давідам Лісоўскім (г. Аўгсбург, Германія) з 31 кастрычніка па 30 лістапада плануюць правядзенне выставы фотаздымкаў і дакументаў “Невядомы Магілёў – 1918. На разломе.” (адкрыццё выставы – 31 кастрычніка ў 17.00).
Дадзеная выстава будзе ўключаць у сябе ўнікальную калекцыю фотаздымкаў г. Магілёва 1918 года, зробленых падчас размяшчэння ў горадзе войскаў кайзераўскай Германіі, арыгінальныя архіўныя дакументы 1918 года, прадметы побыту і інтэр’еры, калекцыю баністыкі і інш.
1918 год – драматычны перыяд у гісторыі Магілёва, калі горад пабываў у складзе пяці дзяржаў, прайшоўшы праз змену цывілізацыйных эпох – ад абсалютнай манархіі да дэмакратыі і дыктаруры пралетарыята.