Галоўная » Адмена роўмінгу ў Еўразійскім эканамічным саюзе

Адмена роўмінгу ў Еўразійскім эканамічным саюзе

29 кастрычніка Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі зацвердзіў план мерапрыемстваў па адмене роўмінгу ў Еўразійскім эканамічным саюзе. Аб гэтым на брыфінгу па выніках пасяджэння паведаміла афіцыйны прадстаўнік ЕЭК Ія Малкіна. 

“Мерапрыемствы плана ўключаюць у сябе комплекс мер, накіраваных на папярэджанне, выяўленне і спыненне махлярства, забеспячэнне прамога ўзаемадзеяння аператараў сувязі пры пропуску міжнароднага роўмінгавага трафіку, прапрацоўку магчымасці арганізацыі прамых стыкаў паміж сеткамі аператараў сувязі і г.д.”, – сказала Ія Малкіна. 

Планам прадугледжана распрацоўка правілаў добрасумленнага выкарыстання справядлівых тарыфаў, якія будуць уключаць у сябе ў тым ліку вызначэнне кроку тарыфікацыі і максімальнага аб’ёму паслуг сувязі ў роўмінгу, якія аказваюцца па справядлівых тарыфах. “Камісія будзе весці маніторынг выканання гэтых мерапрыемстваў, і пасля іх поўнай рэалізацыі Калегія ЕЭК прыме рэкамендацыі для сотавых аператараў краін саюза, накіраваныя на пераход з 2025 года на тарыф у роўмінгу, максімальна набліжаны да дамашняга”, – падкрэсліла прадстаўнік ЕЭК.

ДАВЕДКА. Еўразійская эканамічная камісія (ЕЭК) — пастаянна дзейны наднацыянальны рэгулюючы орган Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Створана рашэннем прэзідэнтаў Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Казахстан і функцыянуе на аснове Дагавораў ад 18 лістапада 2011 года “Аб Еўразійскай эканамічнай камісіі” і “Аб рэгламенце работы Еўразійскай эканамічнай камісіі”. У ЕЭК уваходзяць пять краін: Арменія, Беларусь,  Казахстан, Кыргызстан і Расія.

На сёння тарыфы на роумінг, напрыклад, ад А1.

Роумінгавая зона Тарыф, 1 хвіліна выкліка Зыходзячыя(SMS), за адзінку Зыходзячыя мультымедыйныя  (MMS) у Беларусь і на міжнародныя нумары за адзінку Інтэрнет, за 1 Mb, тарыфікацыя па 10 Kb
Зыходзячы Уваходзячы
У Беларусь Унутры краіны наведвання Міжнародны Відэазванок
СНДГ 2,530 руб. 1,880 руб. 3,484 руб. 3,880 руб. 1,150 руб.  0,310 руб. 0,360 руб. 3,800 руб.
Расія 0,268 руб 0,800 руб 3,484 руб. 3,880 руб. 0,113 руб. 0,065 руб. 0,360 руб. 3,800 руб.
Еўропа 3,480 руб. 2,270 руб. 2,790 руб. 6,770 руб. 1,320 руб. 0,470 руб. 0,360 руб. 3,800 руб.
Астатні свет 6,280 руб. 2,850 руб. 5,710 руб. 10,380 руб. 2,330 руб. 0,870 руб. 0,360 руб. 3,800 руб.
Афрыка 4,850 руб. 1,740 руб.  4,650 руб. 7,280 руб. 1,990 руб. 0,710 руб. 0,360 руб. 3,800 руб.