Сёння адбылася паседжанне ЦВК па рэгістрацыі Кандыдатаў на Прэзыдэнта для ўдзелу ў выбарах, што адбудзецца 9 жніўня 2020 году.
Самаму вядомаму суперніку Лукашенка Віктару Бабарыку адмовілі ў рэгістрацыі.
Падставамі для адмовы ЦВК палічыла:
1) недэкляраваньне доляў у замежных юрыдычных асобах.
2) выкарыстаньне рэсурсаў замежных арганізацый у інтарэсах вылучэньня (супрацоўнікі Белгазпрамбанка, якіх ў ініцыятыўнай групе было паўтысячы чалавек, маўляў, выкарыстоўвалі транспарт, сродкі сувязі і, здаецца, памяшканьні за кошт банка).
Усе дадзеныя для адмовы ўзятыя з ліста Камітэта Дзяржкантроля.
Трэба зазначыць што выкарыстаньне замежнага фінансаваньня упершыню фігуруе як падстава для адмовы ў рэгістрацыі кандыдата – не толькі ў прэзыдэнты, але ўвогуле на любых выбарах.
Так сама адмовілі ў рэгістрацыі і Валерыю Цэпкала. Прычыны для адмовы: бракуе подпісаў і жонка прэтэндэнта не задэкларавала акцыі “Прыорбанку”.
Такім чынам на сённяшні момант Кандыдатамі на Прэзыдэнта зарэгістраваны:
Аляксандр Лукашэнка
Святлана Ціханоўская
Ганна Канапацкая
Андрэй Дзмітрыеў
Сяргей Чэрачэнь