Іх ён не адбыў праз сухую галадоўку, якую трымаў раней там жа ў ізалятары, пратэстуючы супраць незаконнага зьняволеньня. Пасьля 10 дзён галадаваньня ў выніку пагаршэньня стану яго тады даставілі ў лякарню, дзе ён прабыў тыдзень, паведамляе Радыё Свабода.
Сёньня, 27 кастрычніка, завяршаўся 15-дзённы тэрмін чарговага зьняволеньня актывіста. Жонка Ірына, чакаючы мужа ля ізалятара, даведалася ад супрацоўнікаў, што яго выпусьцяць толькі 3 лістапада, позна ўначы. Жанчына кажа, што 26 кастрычніка яе запэўнілі, што Валадар выйдзе сёньня.
З улікам 6 накінутых да арышту дзён Цурпанаў у няволі прабудзе 42 дні. Першы раз яго затрымалі 1 верасьня на школьнай лінейцы, куды ён прыйшоў, каб заклікаць пэдагогаў, якія працавалі ў выбарчых камісіях, пакаяцца за фальсыфікацыі выбараў. За гэты ўчынак яму прысудзілі 20 дзён арышту. Супраць актывіста завялі крымінальную справу за абразу судзьдзі.