Галоўная » Актыўныя жыхары аднаго з мікрараёнаў горада дамагліся ад уладаў дабраўладкавання свайго двара.

Актыўныя жыхары аднаго з мікрараёнаў горада дамагліся ад уладаў дабраўладкавання свайго двара.

Актыўныя жыхары аднаго з мікрараёнаў горада дамагліся ад уладаў дабраўладкавання свайго двара. Вось як двор выглядае зараз. На пытанне карэспандэнта 6tv.by як вам гэта ўдалося ажжыццявіць, актывістка з Быхава спадарыня Елена адзначае, што ім дапамагла жаночая ініцыятыва “Пралеска” (Магілёў). А менавіта цытуем сп. Елену: “У нас была мэта і жаданне, а трэнеры з Пралескі ” распавялі і навучылі іх, як рабіць грамадскія кампаніі. Вынік нармальны.”

Трэба адзначыць, што працэс па ўладкаванню двара ішоў вельмі туга і мясцовай супольнасці прыйшлося пайсці на некаторыя саступкі і перамовы з мясцовай уладай. Але вынік ёсць: двор існуе, трэнажоры для дзяцей чарнобыльскай зоны з адхіленнем ў развіцці ёсць. Мы запыталіся ў лідаркі, ці задаволеныя яны. Спадарыня Елена адказала, што вынікам задаволеныя, бо ня толькі двор зрабілі, але і аб’ядналіся ў клуб жаночага лідэрства і наладзілі больш цесныя зносіны адзін з адным.