Галоўная » Актывіст распавёў пра жорсткія ўмовы ў ІЧУ ў Магілёве (Відэа)

Актывіст распавёў пра жорсткія ўмовы ў ІЧУ ў Магілёве (Відэа)

Пасля 15 сутак адміністратыўнага арышту з ІЧУ выйшаў лідар магілёўскіх Хрысціянскіх дэмакратаў Алег Аксёнаў.

Алег Аксёнаў быў затрыманы 12 мая непадалёк ад будынку магілёўскага Абласнога суда, калі там пачаўся разгляд па крымінальнай справе Паўла Севярынца і групы актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» — Яўгена Афнагеля, Паўла Юхневіча, Дзмітрыя Казлова, Максіма Вінярскага, Андрэя Войніча і Ірыны Шчаснай.

Калі перад будынкам суда сабраліся родныя і сябры паітвязняў, супрацоўнік міліцыі абвесціў гэта “несанкцыянаванай акцыяй”, пасля чаго былі затрыманыя журналісты Уладзмір Лапцэвіч і Алесь Буракоў.

На наступны дзень наўпрост з працы забралі старшыню абласной арганізацыі АГП Уладзміра Шанцава, які так сама прысутнічаў на “акцыі” каля суда.

У выніку палітыкам прысудзілі па 15 сутак арышту, а журналістам па 20.