У тыя часы, прыкладна на мяжы 60-70 гадоў, сугучна з новай новамоднай хвалей па гарадскіх задворках загучалі куплеты пад славутыя “тры гітарныя акорды”.
Адпаведна гітара становіцца ўжо не проста музычным інструментам. Яна набывае нейкі сваеасаблівы модны брэнд. Быць музыкантам-гітарыстам вельмі прэстыжна, яны папулярны, іх абавязкова ведаюць ў маладзёжным асяродку. Кожны юнак, каб адпавядаць адпаведнаму ўзроўню ўсеагульнага захаплення павінен быў вельмі добра ведаць папулярныя на той час музычныя калектывы, разбірацца дзе бас-гітара, а дзе сола-гітара і гэтак далей. Па ўсёй дзяржаве вельмі хутка расце колькасць вакальна-інстументальных ансамбляў, дзе галоўным музычным інструментам з’яўляецца электрагітара.
У пачатку 60-х гадоў у горад Шклоў быў размеркаваны выкладчыкам ў музычную школу Віталь Бабчанка. Віталь Аляксеевіч, як апантаны да музыкі чалавек, ў адпаведнасці з духам таго часу, стварае эстрадны музычны калектыў пры клубе “Чырвоны Кастрычнік” папяровай фабрыцы “Спартак”. Клуб “Чырвоны Кастрычнік” арганізоўвае рэгулярныя танцавальныя вечарыны, дзе гучаць сучасныя музычныя творы. Невялікі калектыў хутка становіцца папулярным у Шклове. Амаль у кожным гарадскім культурніцкім мерапрыемстве абавязкова прымае ўдзел новамодны ансамбль з бліскучымі гітарамі і элекрамузычным абсталяваннем.
У 1971-1972 гадах у складзе музыкантаў-гітарыстаў калектыва быў і аўтар гэтых радкоў. Добра памятаю з якім вялікім імпэнтам праводзіліся рэпетыцыі, як усе ўдзельнікі хваляваліся перад кожным выступленнем. Безумоўна, галоўным завадатарам быў менавіта яго кіраўнік. Віталій Аляксеевіч пісаў музыку, рабіў аранжыроўкі, вучыў нас музычнай грамаце і вельмі строга патрабаваў ад нас дасканалага выканання парцітуры.
На той момант склад ансамбля быў наступны: Віталій Бабчанка – электраарган, Анатоль Цыганкоў – гітара-сола, Аляксандр Грудзіна – гітара-рытм, Барыс Цымбарэвіч – гітара-бас, Міхаіл Дарасевіч і Міхаіл Грыбанаў – ударныя. Высокі ўзровень і дасканаласць выканання музычных твораў пасадзейнічалі таму, што ансамбль быў запрошаны ў Мінск для запісу на рэспубліканскім радыё.
Потым я вучыўся ў Беларускай сельгасакадэміі, дзе мяне таксама запрасілі ў факультэтскі ансамбль народных інструментаў. Спачатку я гэта была гітара, а потым вялікі домбравы кантрабас. Пад час вучобы, акестр быў узнагроджаны Дыпломам Упраўлення культуры Магілёўскага абылвыканкама. Дадаткова, разам з аднагрупнікам Генадзіем Івановым, мы пад гітару спявалі дуэтам ў факультэтскай агідбрыгадзе. Дэканат падтрымліваў актыўных ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці і гэта забяспечыла мне месца ў інтэрнаце ўсе гады вучобы.
Калі пачалася праца ў Шклоўскай райсельгастэхніцы, зноў давялося удзельнічаць у мастацкай самадзейнасці на прадпрыемсве. Тут быў створаны ансамбль пад кіраўніцтвам Алега Скарахода. На гэты раз маім інстументам становіцца бас-гітара. Ансамбдь прымаў удзел разнастайных святочных вечарынах, агульнагарадскіх мерапрыемстваў і нават запрашаўся на вяселлі.
Агулам, больш як два дзесяцігоддзі, мне даводзілася быць далучаным да мастацтва. Пра свой удзел у мастацкай самадзейнасці засталіся самыя найлепшыя ўспаміны. Далучэнне да мастацтва дазволіла зразумець усю яго прыгажосць , тое, што яно здольна вылечыць, здольна абудзіць у душы цудоўныя і моцныя пачуцці. Без яго чалавецтва не мела б гістарычных каранёў, яно б не развівалася, захлынуўся б уласнымі эмоцыямі, якія не маюць выхаду і працягу. Мастацтва для чалавецтва – гэта як крык для нованароджанага дзіцяці, без яго існаванне немагчыма. Яно з’яўляецца выразам адначасова індывідуальнага і глабальнага, сацыяльнага і палітычнага развіцця чалавека і чалавецтва.
«Жыццё кароткае, шлях мастацтва доўгі», – прамовіў вялікі старажытнагрэцкі мысляр і заснавальнік медыцыны Гіпакрат. Ужо ў 16 стагоддзі. В. Гётэ паўтарыў гэтую думку ў сваёй трагедыі «Фаўст», сказаўшы, што «мастацтва даўгавечна, а жыццё наша кароткае». Сэнс дадзеных выслоўяў заключаецца ў тым, што, нягледзячы на тое, што кожны чалавек смяротны, плён яго розуму, духу і душы жывуць вечна.
Алесь Грудзіна