9 красавіка Алеся Бяляцкага дапыталі ў Слечым камітэце як седку па крымінальнай справе, паведамляе праваабарончы сайт “Вясна”.
Як распавядала Еўрарадыё, праваабаронцу выклікалі на допыт 7 красавіка, але ён запатрабаваў, каб допыт і пратакол вяліся па-беларуску. Таму допыт у той дзень так і не адбыўся.
Сённяшні допыт працягваўся болей за чатыры гадзіны. Усе дакументы — пратакол, правы сведкі, пытаннні падчас допыту і нават падпіска аб неразгалошванні былі пададзеныя па-беларуску.
Дапытвалі Бяляцкага па “справе Вясны” — на праваабаронцаў пачалі крымінальную справу паводле часткі 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса – навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Па гэтай справе сілавікі правялі ператрусы ў розных гарадах краіны, а некалькі чалавек узятыя пад варту.
Бяляцкі падкрэсліў, што ўся справа мае яўны палітычны падтэкст.
Крыніца: euroradio.fm