Галоўная » Аляксандр Фядута: Лукашэнка вымушаны будзе сысці праз год ці два і пакінуць пераемніка

Аляксандр Фядута: Лукашэнка вымушаны будзе сысці праз год ці два і пакінуць пераемніка

Не залежна ад таго, хто пераможа на сёлетніх выбарах, новыя прэзідэнцкія выбары чакаюць нас неўзабаве. Такое меркаванне ў эфіры Еўрарадыё выказвае палітычны аналітык Аляксандр Фядута.

“Калі пераможа Святлана Ціханоўская, то, я перакананы, яны стрымае сваё слова [правесці новыя выбары праз паўгода пасля сваёй перамогі. — Еўрарадыё]. Калі пераможа Аляксандр Лукашэнка, то ў яго не будзе іншага выбару. Праз год ці два ён мусіць сысці і пакінуць пераемніка. І да гэтага нам трэба зараз рыхтавацца”, — перакананы палітычны аналітык.

Па словах суразмоўніка Еўрарадыё, прычынай сыходу Аляксандра Лукашэнкі і прызначэння пазачарговых выбараў прэзідэнта стане дрэнны стан здароўя кіраўніка Беларусі.

Аляксандр Фядута: “Ён [Аляксандр Лукашэнка. — Еўрарадыёвыглядае зараз зусім не на 65 гадоў. Сёння ён выглядае не бадзёрым дзедам, які яшчэ ўчора гуляў у хакей — яму вельмі і вельмі дрэнна. Да такой ступені дрэнна, што вымушаны быў звярнуцца да грамадства: “Я тут на каранавірус перахварэў, то вы мяне пашкадуйце”. Але шкадаваць не будзем, час сыходзіць на пенсію”.

Па словах Аляксандра Фядуты, у такой сітуацыі вельмі важна, каб беларускае грамадства было аб’яднаным. Менавіта гэтым аб’яднаннем сёння і займаецца Святлана Ціханоўская і яе аб’яднаны штаб. І ў гэтым сёння яе найбольшая заслуга, перакананы эксперт.

Цалкам размову з Аляксандрам Фядутам можна паслухаць тут:

ЗМІЦЕР ЛУКАШУК