13 ліпеня Аляксандр Лукашэнка наведае горад Слаўгарад у Магілёўскай вобласці.
Як паведамляе тэлеграм-канал Пул Першага, кіраўнік дзяржавы адкрые новы мост праз Сож і наведае “Блакітную крыніцу”.
Таксама ў планах паездкі — размова з мясцовымі жыхарамі. Можна меркаваць, што Лукашэнка выкажацца на самыя розныя тэмы — пра каранавірус, эканоміку, палітыку.