Галоўная » Аляксандра Герасіменя абвясціла аб завяршэнні спартыўнай кар’еры і разам з сябрамі – Надзеяй Скардзіна, Кацярынай Вандар’евай і Вольгай Хіжанковай – запрашае ўсіх прыняць удзел у спартыўна-дабрачынным марафоне «24 РАЗАМ»

Аляксандра Герасіменя абвясціла аб завяршэнні спартыўнай кар’еры і разам з сябрамі – Надзеяй Скардзіна, Кацярынай Вандар’евай і Вольгай Хіжанковай – запрашае ўсіх прыняць удзел у спартыўна-дабрачынным марафоне «24 РАЗАМ»

Учора на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным алімпійскім камітэце знакамітая беларуская плаўчыха Аляксандра Герасіменя абвясціла аб завяршэнні спартыўнай кар’еры. Свой апошні заплыў яна здзейсніць у рамках вялікага 24-гадзіннага дабрачыннага марафону «24 РАЗАМ» у дапамогу дзецям з аўтызмам, які адбудзецца 16 – 17 жніўня 2019 года. Каб дапамагчы, беларусам трэба прабегчы або праплыць за суткі ў агульнай колькасці 10 000 гадзін. У гэтым выпадку дабрачынны партнёр праекта – відэасэрвіс VOKA – пералічыць 50 000 рублёў у дапамогу дзецям.

24-гадзінны бегавы марафон пройдзе на стадыёне Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы па адрасе вул. Каліноўскага, 111, а 6-гадзінны заплыў – у плавальным басейне САК «Трактар» па вул. Даўгабродская, 37.

Старт 24-гадзіннаму забегу будзе дадзены 16 жніўня ў 18:00, а заплыву – 17 жніўня ў 12:00. Фініш марафону «24 РАЗАМ» адбудзецца 17 жніўня ў 18:00. Кожную гадзіну лідэрамі будуць зоркі беларускага спорту, каманды па гульнявых відах спорту, прадстаўнікі спартыўных федэрацый, СМІ і знакавых беларускіх брэндаў.

Для ўдзелу ў 24-гадзінным забегу ці 6-гадзінным заплыве можна будзе зарэгістравацца на сайце праекта – VOKA24.by. Удзельнікі атрымаюць чып і змогуць прабегчы ці праплыць у дапамогу дзецям як індывідуальна, так і ў складзе адной з «зорных» каманд. Лідэрамі каманд, якія прадстаўляюць 18 відаў спорту, з’яўляюцца Аляксандра Герасіменя, Надзея Скардзіна, Кацярына Вандар’ева, Вольга Хіжанкова, а таксама знакамітыя беларускія спартсмены – Дар’я Домрачава, Анастасія Верамеенка, Марына Арзамасава, Аляксандра Сасновіч, Марына Слуцкая, Дзмітрый Асанаў, Віталь Радзівонаў, прадстаўнікі гандбольнага СКА, футбольнага БАТЭ, хакейнага «Дынама» і іншых вядучых клубаў краіны.

Самыя трывалыя бегуны – тыя, хто пераадолее найбольшую колькасць кіламетраў за суткі, –будуць заахвочаны каштоўнымі падарункамі ад відэасэрвісу VOKA, кампаніі Xiaomi, прызам у спецыяльнай намінацыі ад тэлеканала «ЖЫВІ!». У праграме таксама будзе разыграны камандны залік, пераможцам якога стане каманда з максімальнай колькасцю бегуноў.

Акрамя таго, любы жадаючы, які не мае магчымасці прыйсці на стадыён, зможа паўдзельнічаць у праекце з любой кропкі свету – прабегшы або праплыўшы ў дапамогу дзецям пэўную колькасць гадзін або хвілін і выклаўшы скрыншот мабільных праграм, якія лічаць час, з хэштэгам #VOKA24 на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках.

Па выніках праекта «24 РАЗАМ» дабрачынная дапамога ад VOKA на суму 50 000 рублёў будзе аказана міжнароднай дабрачыннай грамадскай арганізацыі «Дзеці. Аўтызм. Бацькі » і праекту «Спорт-інклюзія », які курыруе Аляксандра Герасіменя. Ён накіраваны на стварэнне інклюзіўных спартыўных праграм, якія прадугледжваюць сумесную падрыхтоўку нейратыповых дзяцей і дзяцей з асаблівасцямі развіцця.

«Наш праект накіраваны на дапамогу дзецям з аўтызмам. Мы хочам дапамагчы ім стаць актыўнымі членамі грамадства, займацца спортам, весці актыўны лад жыцця. Больш таго, мы хочам дапамагчы кожнаму з ім даказаць бязмежнасць магчымасцей чалавека, паставіць свае асабістыя рэкорды, дасягнуць поспехаў у спорце. Мы таксама імкнёмся садзейнічаць развіццю інклюзіўнага спорту ў нашай краіне. Таму запрашаем усіх, хто хоча дапамагчы нашаму праекту, далучыцца да дабрачыннага марафону – прабегчы і праплыць у дапамогу дзецям», – заявіла Аляксандра Герасіменя, ініцыятар дабрачыннага праекта «24 РАЗАМ».

Запрашаем усіх да ўдзелу ў нашым 24-гадзінным марафоне!