7 лістапада ў інфармацыйна-адукацыйным цэнтры Mogilev InfoUSA прайшла прэзентацыя работ юных выпускнікоў школы журналістыкі для падлеткаў MogilevTeenPress.
Праект Teen Press запусцілі у 2007 годзе два настаўніка сярэдняй школы з Санта-Барбары (ЗША) Дэвід Тэтон-Лэндис і Джон Сигел Бойтнер. Ідэя праекта палягае ў тым, каб дапамагчы падлеткам па ўсім свеце знайсці сябе з дапамогай журналістыкі. Удзельнікі каманды знаёмяцца і разам займаюцца падрыхтоўкай пытанняў для вядомых людзей, у якіх затым бяруць відэаінтэрв’ю. За час трэнінгу падлеткі вучацца стасункам з калегамі і героямі сваіх рэпартажаў, спрабуюць перамагчы сарамлівасць перад камерай і незнаёмымі людзьмі. З аднаго боку, юнакі атрымліваюць базавыя навыкі тэлежурналістаў, а з другога – становяцца больш упэўненымі ў сабе і сваіх сілах. У мінулым годзе першымі ў Беларусі да гэтага руху падключылася цэнтральная бібліятэка імя Таўлая ў Баранавічах. Затым праект Teen Press пашырыўся на Украіну, а з нядаўнага часу працуе і ў нашым горадзе.
Інфармацыйна-адукацыйны цэнтр Mogilev InfoUSA быў адкрыты ў гэтым годзе пры магілёўскай Абласной навукова-тэхнічнай бібліятэцы Ганна Мядзвецкая – супрацоўніца Абласной навукова-тэхнічнай бібліятэкі Вераніка Сянцова – каардынатар праектаНа працягу месяца магілёўскія ўдзельнікі праекта – навучэнцы старэйшых класаў гімназіі №4, вучыліся працаваць у камандзе, складаць і задаваць пытанні, вучыліся навыкам зносін з незнаёмымі людзьмі. Гімназісты змаглі паспрабаваць сябе ў ролі журналістаў і знялі інтэрв’ю з людзмі, якія ім былі цікавыя: з самім заснавалнікам Teen Press Джонам Бойтнерам, выпускніцай Каліфарнійскага універсітэта Kate Panian, якая зараз працуе выкладчыцай у Магілёве, з камандай праекту “Наука вне себя” і некалькімі вядомымі фатографамі.
Урывак інтэрв’ю з заснавальнікам Teen Press Джонам Бойтнерам Дыпломы ўдзельнікаў праекту і падарункі ўручае супрацоўнік Інфармацыйнага цэнтра амбасады ЗША Антон ПянькоўскіНа выніковай сустрэчы ў Абласной навукова-тэхнічнай бібліятэцы, дзе і месціцца Mogilev InfoUSA, юныя журналісты прадставілі свае працы ў выглядзе невялічкіх відэа-трэйлераў, распавялі пра акалічнасці і пра цяжкасці, якія ўзніклі пад час работы ў праекце. Пасля прэзентацыі юныя журналісты атрымалі дыпломы ўдзельнікаў праекту і падарункі, якія ўручыў ім супрацоўнік Інфармацыйнага цэнтра амбасады ЗША Антон Пянькоўскі. Але завяршэнне праекту – не канец, а толькі пачатак, усе ўдзельнікі выказалі жаданне стварыць клуб і працягваць сваю працу журналістаў.
Алесь Сабалеўскі. Фота аўтара