Прадстаўнікоў апазіцыйных партыяў амаль не ўключылі ў склад участковых выбарчых камісіяў для выбараў Палаты прадстаўнікоў, якія ўдзень выбараў будуць непасрэдна лічыць галасы выбарцаў. Пра гэта сведчыць інфармацыя Цэнтральнай выбарчай камісіі.
Гэтак, сярод апазіцыйных партыяў найлепшы вынік – 18,2% уключаных ад Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», тады як Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) не ўключылі зусім нікога.
Партыя | Вылучана | Уключана | % |
Партыя БНФ | 201 | 5 | 2,5 % |
Аб’яднаная грамадзянская партыя | 174 | 4 | 2,3 % |
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) | 54 | 0 | 0 % |
Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» | 66 | 12 | 18,2 % |
Сярод праўладных партыяў сітуацыя цалкам адваротная. Тут найгоршы вынік – гэта 61,5 % Ліберальна-дэмакратычнай партыі. А ад прадстаўнікоў Беларускай патрыятычнай пыртыі ўключылі ўсіх прэтэндэнтаў.
Партыя | Вылучана | Уключана | % |
Камуністычная партыя | 922 | 882 | 95,7 % |
Ліберальна-дэмакратычная партыя | 13 | 8 | 61,5 % |
Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці | 1135 | 1097 | 96,7 % |
Беларуская аграрная партыя | 617 | 614 | 99,5% |
Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя | 649 | 634 | 97,7 % |
Рэспубліканская партыя | 172 | 160 | 93,0 % |
Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай згоды | 344 | 336 | 97,7 % |
Беларуская патрыятычная партыя | 32 | 32 | 100 % |
Агулам з 63 646 сябраў участковых камісіяў 3 784 з’яўляюцца сябрамі палітычных партыяў.
Ад грамадскіх аб’яднанняў у склад камісіяў больш за ўсё прайшло прэтэндэнтаў ад прафсаюзаў – 8985 чалавек. Ад «Белай Русі» ўключылі 4 548 чалавек, ад БРСМ – 3 809, Беларускага саюзу жанчын – 4 363, Беларускага грамадскага абʼяднання ветэранаў – 3 191.
МГ, belsat.eu