Сёлета ў Беларусі будзе дзве вялікія святочныя пляцоўкі: у Гродне ў Каложскім парку і ў Мінску ў Кіеўскім скверы. У абодвух выпадках заплананваныя канцэрты і мітынгі. Акцыі дазволеныя ўладамі.
На сёння на арганізацыю святочных мерапрыемстваў да Дня Волі-2019 у сабрана больш за $ 6300.
У Гродне сцэна будзе тая самая, што каля Оперы ў Мінску летась
У Каложскім парку Гродна сцэна будзе тая самая, што каля Оперы ў Мінску летась. Заспяваюць на ёй найлепшыя гурты Беларусі. Просьбу арганізатараў да ўсіх неабыякавых публікуе «Наша Ніва»:
— Інфармацыя! Максімальны перапост і публікацыя абвестак, артыкулаў, паведамленняў у сацсетках, групах, блогах.
— Валанцёрская дапамога: арганізатарам патрэбны галовы і рукі для распаўсюду флаераў-запрашэнняў, арганізацыі пляцоўкі, дружыны на само мерапрыемства.
Фінансава падтрымаць Гарадзенскі Дзень Волі можна:
— пералічыўшы любую суму на картку: 5351 0410 1711 9981, дзейсная да 01\21, уладальнік VADZIM SARANCHUKOU
— звязаўшыся па электроннай пошце saranchukou@gmail.com
— праз збор сродкаў на сайце bnr.by (унізе старонкі ёсць адпаведныя кнопкі);
— пакінуўшы ахвяраванне ў Гродне ў крамах «Адметнасць» ці «Цудоўня» Кірава,3;
— звязаўшыся з любым з арганізатараў па тэлефонах ці ў месенджэрах:
Вадзім +375 29 654 05 34
Зміцер +375 29 585 25 85
Андрэй +375 33 623 26 16
Сяржук +375 29 508 20 82