Азонавая дзірка над Антарктыкай, якая да восені 2020 года дасягнула самых вялікіх за апошнія гады памераў, зачынілася ў канцы сьнежня. Пра гэта паведаміла ў пятніцу на брыфінгу ў Жэнэве афіцыйны прадстаўнік Сусьветнай мэтэаралягічнай арганізацыі (СМА) Клэр Нюліс.
«Гэтая азонавая дзірка над Антарктыкай была адной з самых вялікіх і глыбокіх, і, безумоўна, самай доўгаіснуючай зь вядомых. Яна зачынілася ў канцы сьнежня, што адбылося значна пазьней, чым звычайна», — сказала Нюліс.
СМА адзначае, што ў 2020 годзе азонавая дзірка над Антарктыкай «хутка расла з сярэдзіны жніўня і дасягнула 20 верасьня пікавых значэньняў у 24,8 млн кв. км». Яна была «самай працяглай, адной з самых шырокіх і глыбокіх з моманту пачатку маніторынгу азонавага пласта 40 гадоў таму».
Чаму гэта важна
Азонавы пласт, разьмешчаны ў стратасфэры на адлегласьці ад 10 да 40 км над паверхняй Зямлі, зьяўляецца газавай абалонкай, якая абараняе плянэту ад шкоднага ўзьдзеяньня ўльтрафіялетавага выпраменьваньня, якое зыходзіць ад Сонца.
Зьнішчэньне азонавага слоя выклікае павелічэньне сонечнай радыяцыі, што прыводзіць да павелічэньня сьмяротнасьці марскіх расьлін і жывёл.
Крыніца: Радыё Свабода