Галоўная » Бабруйскі тайм-клуб “1387” часова зачыніў дзверы і перайшоў у анлайн

Бабруйскі тайм-клуб “1387” часова зачыніў дзверы і перайшоў у анлайн

Ад 7 красавіка культавая прастора для грамадскай актыўнасці зачыненая для наведвальнікаў. Прычына зразумелая – меры бяспекі пры пандэміі каранавіруса.

Пры пільнай неабходнасці магчымасць афлайн сустрэчы ўсё ж маецца, але ў такім выпадку яна будзе мець цалкам закрыты характар з надзвычайнымі мерамі перасцярогі, а звяртацца да менеджэраў трэба за некалькі дзён да запланаванай даты. Кіраўнікі пляцоўкі для грамадскіх актыўнасцяў падкрэсліваюць, што тайм-клуб “1387” не спыняе працу, а толькі перводзіць яе ў анлайн фармат.

Такі вопыт быў тэставаны прыблізна тыдзень таму. Актывісты арт-прасторы правялі музычны анлайн-джэм праз інстаграм. Музычныя імправізацыі гэта адна з “разынак” тайм-клуба. І яе першай вырашылі абкатаць у наўпроставым эфіры праз сеціва. Не выходзячы з пакоя пры наяўнасці смартфона і падлучэння да інтэрнэта можна было слухаць музыку дый далучацца да выступаў. Музыкі ў масках выглядаюць незвычайна:

Кіраўнікі прасторы падкрэсліваюць, што тайм-клуб “1387” гэта не сцены, а людзі. Дзякуючы разуменню сітуацыі і падтрымцы парнёраў ужо ўдалося скараціць расходы на ўтрыманне памяшкання. Але зразумела, што крызіс будзе працяглы, і каб пратрымацца бліжэйшыя тры месяцы клубу патрабуецца фінансавая дапамога.

Каб не браць проста грошы менеджары прапануюць ахвочым матываваным людзям інвеставаць у каманду “1387” і ў актыўнасць у будучыні. Дзеля гэтага на платформе “Моламола” была распачатая асобная кампанія #АРТпраязны.

Падтрымаць бабрускую пляцоўку грамадскай актыўнасці можна тут: https://molamola.by/campaigns/2647

Аляксандр Весялоўскі