Тэрмін аплаты «дармаедамі» асобных камунальных паслугаў паводле поўных тарыфах пераносіцца на 1 траўня наступнага года. Гэта прадугледжана адпаведнай пастановай, паведаміў першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Андрэй Лабовіч, піша БелТА.
Перанос тэрмінаў, паводле афіцыйнага каментара чыноўнікаў звязаны галоўным чынам з мэтай недапушчэння неабгрунтаваных выпадкаў налічэння павялічанай платы за паслугі.
Паводле намесніка міністра база грамадзянаў, якія не занятыя ў эканоміцы, фармуецца са звестак, якія паступаюць ажно з 50 крыніц. У выніку для таго, каб былі дакладныя звесткі, праводзіцца правяранне фактаў.
Агулам база «дармаедаў была афіцыйна запушчана з 1 снежня 2018. Але праца над ёй вядзецца ўвесь час.
Зафіксаваныя выпадкі, калі ў базу траплялі асобы, якія не маюць ніякага дачынення да дэкрэту, больш за тое – даўно памерлыя людзі, школьнікі, пенсіянеры.
СК, belsat.eu