22 кастрычніка. Па инфармацыи БЕЛТА, Беларусь катэгарычна не прымае дыскрымінацыйны падыход да якой-небудзь з бакоў Орхускай канвенцыі. Пра гэта заявіў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык, выступаючы на сегменце высокага ўзроўню Сёмай сесіі нарады бакоў Орхускай канвенцыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінпрыроды.
Сёмая сесія нарады бакоў Канвенцыі аб доступе да інфармацыі, удзеле грамадскасці ў працэсе прыняцця рашэнняў і доступе да правасуддзя па пытаннях, што тычацца навакольнага асяроддзя (Орхуская канвенцыя), і яе сегмента высокага ўзроўню праходзіла ў Жэневе (Швейцарская Канфедэрацыя) з 18 па 20 кастрычніка.
У ліку тэм для абмеркавання – пытанне невыканання сваіх абавязацельстваў такімі ўдзельнікамі міжнароднай дамовы, як Еўрапейскі саюз, Літва, Чэхія, Аўстрыя, Беларусь і інш.
“У дачыненні да Беларусі было прынята рашэнне, што краіна павінна быць пазбаўленая сваіх прывілеяў па Орхускай канвенцыі з 1 лютага 2022 года, калі не адновіць да 1 снежня 2021 г. рэгістрацыю Грамадскага аб’яднання “Экадом”, якое раней было ліквідавана за парушэнне беларускага заканадаўства”, – распавялі ў прэс-службе.
“Беларусь катэгарычна не прымае выключны, дыскрымінацыйны падыход да якой-небудзь з бакоў канвенцыі. Мы рашуча не згодныя з высновай аб тым, што ў Беларусі імкліва пагаршаецца сітуацыя для асоб, якія ажыццяўляюць свае правы па канвенцыі. Лічым гэтая выснова беспадстаўным і палітычна матываваным”, – заявіў Андрэй Худык.
На думку беларускага боку, на нарадзе бакоў у парушэнне правілаў працэдуры і без належнай увагі да аргументаў зацікаўленай краіны вынесены дадатковыя высновы і рэкамендацыі па Беларусі ў сувязі са скаргай прадстаўнікоў былога ГА “Экадом”.
Андрэй Худык падкрэсліў, што рэалізацыя грамадзянамі і грамадскімі аб’яднаннямі правоў па канвенцыі не павiнна атаясамляцца з недатыкальнасцю і беспакаранасцю пры парушэнні імі нацыянальнага заканадаўства.
“Вось ужо другі раз запар нарада бакоў з падачы ЕС адкладае яшчэ на чатыры гады прыняцце рашэння аб парушэнні ім палажэнняў канвенцыі. Усе гэтыя акалічнасці дыскрэдытуюць механізм кантролю захавання, падрываюць каштоўнасць канвенцыі і ставяць пад сумнеў мэтазгоднасць далейшага ўдзелу ў ёй”, – падсумаваў Андрэй Худык . Таксама ўдзельнікі абмеркавалі працэдуры і механізмы па ажыццяўленні канвенцыі, магчымасць далучэння да канвенцыі дзяржаў, размешчаных за межамі рэгіёну Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН. Тэмай дыскусіі сталі ўзаемаадносіны паміж канвенцыяй і іншымі шматбаковымі прыродаахоўнымі пагадненнямі, партнёрамі. Ішла гаворка і аб праграме работы і функцыянавання канвенцыі, у тым ліку на 2022-2025 гады і стратэгічным плане на 2022-2030 гады.
НАША ДАВЕДКА.
У 2021 г. ГА “Экадом” споўнілася 25 гадоў. Арганізацыя лічыцца старажылам экалагічнага руху Беларусі, яе ўдзельнікі займаліся пытаннямі навакольнага асяроддзя яшчэ ў тыя часы, калі мала хто казаў аб кліматычных зменах. Многія “зялёныя” ініцыятывы ў краіне не былі б рэалізаваны ў Беларусі без “Экадому”. Дзякуючы арганізацыі экалагічныя праекты атрымалі прававую падтрымку. Менавіта “Экадом” быў ініцыятарам і актыўным прыхільнікам удзелу Беларусі ў працэсах Орхускай канвенцыі (Беларусь ратыфікавала Орхускую канвенцыю ў 1999).
Нагадаем, што Орхуская канвенцыя абавязвае дзяржавы, якія яе падпісалі, прадастаўляць грамадскасці поўны доступ да інфармацыі, якая тычыцца пытанняў навакольнага асяроддзя, а таксама ўлічваць яе інтарэсы пры прыняцці рашэнняў.
На жаль, у 2021 г., замест таго каб працаваць у задавальненне і адзначаць юбілей у чвэрць стагоддзя, працаваць над рэалізацыяй экалагічных праектаў, арганізацыя была ліквідавана.