Галоўная » Беларусь пазбаўлена права ўдзельнічаць у “Еўрабачанне-2022”

Беларусь пазбаўлена права ўдзельнічаць у “Еўрабачанне-2022”

66-ы Музычны форум “Еўрабачанне” у 2022 годзе прыме італьянскі Турын. Гранд-фінал пройдзе ў суботу 14 мая ў PalaOlimpico, а паўфіналы – 10 і 12 мая. 

Арганізатары песеннага конкурсу апублікавалі спіс краін-удзельніц– у ім 41 краіна, Беларусі ў спісе няма. 

Пацвердзіла свой удзел: Албанія, Арменія, Азербайджан, Бельгія, Кіпр, Чэхія, Фінляндыя, Францыя, Грэцыя, Ісландыя, Італія, Латвія, Малдова, Чарнагорыя, Паўночная Македонія, Партугалія, Румынія, Сербія, Славенія, Швейцарыя, Украіна , Аўстралія, Аўстрыя, Балгарыя, Харватыя, Данія, Эстонія, Грузія, Германія, Ірландыя, Ізраіль, Літва, Мальта, Нідэрланды, Нарвегія, Польшча, Расія, Сан-Марына, Іспанія, Швецыя і Вялікабрытанія. 

Нагадаем, Італія атрымала права правесці конкурс дзякуючы перамозе сваёй рок-групы Måneskin ў 2021 годзе ў Ратэрдаме. Рокеры атрымалі максімальную суму балаў ад журы і гледачоў – 524. На другім месцы Францыя (499 балаў), на трэцім Швейцарыя (432 балы). 

Беларусь удзельнічала у конкурсах у 2004-2020 гг. Перваадкрывальнікам”Еўрабачання” стаў дуэт «Аляксандра і Канстанцін»  з песняй «My Galileo» (19 месца ў паўфінале). 

Самае высокае месца Беларусь заняла  “Еўрабачанні-2007” –  на 52-м конкурсе, які праходзіў у маі 2007 г. у Хельсінкі (Фінляндыя). Краіну прадстаўляў Дзмітрый Калдун, які заняў 6 месца. 

За ўсю гісторыю ўдзелаў у конкурсе Беларусь трапляла ў фінал толькі 6 разоў, і толькі раз уваходзіла ў дзясятку фаварытаў! 

У сакавіку 2021 г. краіна была дыскваліфікавана з конкурса з-за палітычнага падтэксту песні “Я навучу цябя” ад групы «Галасы ЗМеста», тым самым Беларусь упершыню за 17 гадоў удзелу ў конкурсе яго прапусціла. 

28 мая 2021 г. Еўропейскі вяшчальны саюз аб’явіў аб скасаванні членства Белтэлерадыёкампаніі  ў арганізацыі паводле пытанняў адносна парушэння правоў чалавека ў краіне.