Эксперты The World Prison Brief і Інстытута даследаванняў палітыкі ў галіне злачыннасці і правасуддзя апублікавалі дадзеныя па колькасці зняволеных на 100 000 жыхароў і рэйтынг краін па абсалютнай колькасці зняволеных у 223 юрысдыкцыях свету, перадае Thinktanks.
У рэйтынгу адноснай колькасці зняволеных на 100 000 жыхароў, Беларусь заняла 20-е месца ў свеце. Па звестках даследчыкаў, у Беларусі на 100 тысяч насельніцтва прыпадае 345 зняволеных.
У рэйтынгу краін па абсалютнай колькасці грамадзян, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі, Беларусь заняла 50-е месца з паказчыкам 32 556 зняволеных.
Лідэрамі рэйтынгу адноснай колькасці зняволеных з’яўляюцца ЗША, Туркменістан і Сальвадор, дзе сядзяць у пенітыцыярных установах 629, 576 і 564 чалавекі на 100 тысяч насельніцтва, адпаведна.
Лідэрамі рэйтынгу абсалютнай колькасці зняволеных з’яўляюцца ЗША, Кітай і Бразілія, дзе сядзіць 2 068 800, 1 690 000 і 811 707 чалавек.
фото: reform.by