Галоўная » Беларусь застаецца адным з лідараў у Еўропе па хуткасці распаўсюду каранавіруса (+911 выпадкаў за апошнія 24 гадзіны)

Беларусь застаецца адным з лідараў у Еўропе па хуткасці распаўсюду каранавіруса (+911 выпадкаў за апошнія 24 гадзіны)

На 2 мая ў Беларусі пацверджана 15828 выпадкаў COVID-19. Гэта +911 выпадкаў за апошнія 24 гадзіны. Наша краіна застаецца адным з лідараў у Еўропе па хуткасці распаўсюду інфекцыі.

Выпісаныя з лякарняў 3117 пацыентаў, у якіх была пацверджаная каранавірусная інфекцыя. З іх 3014 паправіліся (+189), 97 — памерлі (+4).

За суткі зроблена 9168 тэстаў, за ўвесь час — 195340. Кожны дзясяты тэст за апошнія суткі паказаў новы станоўчы выпадак каранавіруснай інфекцыі, паведамляе Еўрарадыё.