22 траўня ў Магілёў завіталі гісторык Уладзімер Ляхоўскі і выдавец Валер Булгакаў. Яны правялі лекцыю-прэзентацыю на тэму “Беларуская Народная Рэспубліка: самая праўдзівая гісторыя”
Госці распавялі цікавыя падрабязнасці пра войска, замежныя місіі ды культурную палітыку Беларускай Народнай Рэспублікі, прадэманстравалі каля 300 малавядомых фатаздымкаў з розных аспектаў дзейнасці БНР. Былі так сама прадстаўленыя свежыя кнігі і часопісы ад выдавецтва “ARCHE“.
Сустрэчу арганізавала магілёўская суполка Таварыства беларускай мовы імя Скарыны ў шэрагу імпрэз з нагоды 100-годдзя БНР, а прайшла яна ў грамадскім цэнтры Кола.
Падрабязнасці глядзіце ў відэарэпартажы.
Алесь Сабалеўскі