Большасць з іх былі прызнаныя экстрэмісцкімі ў 2021 годзе — пачынаючы з 18 лютага ўлады ўнеслі ў спіс забароненых 167 telegram-каналаў і чатаў.
Згодна з беларускім заканадаўствам, «распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама выраб, выданне, захоўванне або перавозка такой інфармацыі» (19.11 КаАП) караецца адміністрацыйнай адказнасцю.
«Вясне» вядома пра як мінімум 30 судовых пасяджэнняў па гэтым артыкуле. Агулам людзям прысудзілі 433 базавыя велічыні штрафу і 164 дні арышту.