22 лістапада 2019 года, а 10:00 паводле менскага часу, «Белсат» плануе пачаць шматгадзінную наўпроставую трансляцыю пахавання парэшткаў Кастуся Каліноўскага ды іншых паўстанцаў 1863–1864 гг.
Вінцэнт Канстанцін КаліноўскіЦэнтрам жывога эфіру ў літоўскай сталіцы будзе нашая мабільная студыя на Катэдральнай плошчы. Туды для каментавання цырымоніі мы запросім найлепшых гісторыкаў ды грамадскіх лідараў.
Эфір распачнецца прэм’ерай відэакліпу на песню Лявона Вольскага «Калі ідуць на абардаж» на верш Уладзіміра Караткевіча «Павешаным 1863 года».
Акрамя гэтага, нашыя журналісты будуць працаваць на вуліцах Вільні. Мы будзем сачыць за ўсім, што адбываецца падчас цырымоніі, пачынаючы ад грамадскага развітання ў Катэдральным касцёле Святых Станіслава і Уладзіслава. Пазней разам з удзельнікамі пахавальнай працэсіі мы пройдзем ад касцёлу праз Вострую браму да могілак Росы, дзе ў капліцы і знойдуць спачын 20 паўстанцаў.
Падчас закрытай часткі цырымоніі – набажэнства ў Катэдральным касцёле і пахавання на Росах – «Белсат» скарыстаецца сігналам Літоўскага тэлебачання LRT.
Выступы кіраўнікоў дзяржаваў, каментары на польскай і літоўскай мовах у эфіры «Белсату» прагучаць у перакладзе на беларускую. Імшу ў касцёле будзе каментаваць беларускі рымска-каталіцкі святар.
Глядзіце 22 лістапада ў эфіры і на старонцы belsat.eu.
Адрас будучай трансляцыі – https://www.youtube.com/watch?v=54CHW0qD-S4
Падрабязней тут https://belsat.eu/news/zakrytaya-chastka-perapahavannya-kastusya-kalinouskaga-glyadzitse-na-belsatse/