Гэта прызнала ў сваім афіцыйным адказе міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь на электронную петыцыю, размешчаную на сайце petitions.by. Заяўнікі петыцыі акцэнтавалі ўвагу на парушэнні шэрагу горадабудаўнічых нарматываў, якія будуць дапушчаныя ў выпадку рэалізацыі праекта.
Паводле праекта зон аховы гістарычнага цэнтра Магілёва існуюць абмежаванні па высотнасці будынкаў. Таксама актуальныя нарматывы пажарнай бяспекі, якія патрабуюць забеспячэнне магчымасці бесперашкоднага праезду пажарных машын і ажыццяўлення выратавальных мерапрыемстваў. Таксама аргументамі супраць будаўніцтва з’яўляецца дысгарманічнасць запланаванай забудовы, і, галоўнае – знішчэнне добра захаванага дарэвалюцыйнага дома з карэтнай па адрасе вул. Ленінская 50а.
Гэты дом уваходзіць у групу будынкаў, узведзеных падчас будаўніцтва магілёўскага аддзялення Дзяржаўнага банка Расійскай імперыі ў пачатку ХХ стагоддзя па праекце губернскага архітэктара П. Камбурава. Па невядомых прычынах ён не ўвайшоў у склад гісторыка-культурных каштоўнасцяў, як суседнія дамы па Ленінскай 50б і 48а.
Паводле адказу Міністэрства кульуры, Магілёўскі гарвыканкам быў праінфармаваны пра тое, што высотныя параметры запланаванага бізнэс-цэнтра не адпавядаюць горадабудаўнічым рэгламентам дэталёвага плана цэнтральнай часткі г. Магілёва і рэжымам утрымання і выкарыстання, што быў вызначаны праектам зон аховы гістарычнага цэнтра Магілёва.
Разам з тым, 6 верасня адбылося грамадскае абмеркаванне будаўніцтва бізнэс-цэнтра, на якім, як паведамляюць mogilevnews, праект быў ухвалены з прапановай надання аб’екту назвы, тэматычна звязанай з гісторыяй Магілёва.