V Міжнародны конкурс мастацтваў “Аранжавы настрой” адбыўся ў Магілёве.
У намінацыі “Эстрадны танец” ва ўзроставай групе 10-13 гадоў за нумар “Круче всех” Дыпломам лаўрэата І ступені ўзнагароджаны ўзорны харэаграфічны ансамбль “Созвездие” РЦК пад кіраўніцтвам Ірыны КАЗІМІРСКАЙ. А вакальны ансамбль Imknenne (кіраўнік Анастасія ГАЙДА) сярод удзельнікаў 14-17 гадоў у намінацыі “Эстрадны выкал” заняў ганаровае другое месца за выкананне кампазіцыі “Рамонкі”, піша газета «Зара над Друццю”.
Віншуем пераможцаў і жадаем далейшых поспехаў і перамог!
Фота: “Зара над Друццю”