Суд Бялыніцкага раёна 6 жніўня разгледзеў справы аб адміністрацыйным правапарушэнні ў адносінах мясцовых грамадскіх актывістаў Яўгены Мяцеліцы і Уладзіслава Лістраценка. Абодва актывісты былі пакараныя штрафамі за парушэнне арт. 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).
Яўгена Мяцеліца была пакараная штрафам у памеры 540 рублёў (дваццаць базавых велічынь), Уладзіслаў Лістраценка – 54 рублі (дзве базавыя велічыні). Супрацоўнікі бялыніцкай міліцыі склалі на актывістаў пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні за ўдзел у акцыі пратэсту супраць гвалту і за сумленныя выбары, якая прайшла ў Бялынічах 17 жніўня.
Яўгена і Уладзіслаў былі затрыманыя ў Бялынічах 5 жніўня напярэдадні Дня беларускага пісьменства. Сябры актывістаў тады выказылі меркаванне, што супрацоўнікі бялыніцкай міліцыі правялі ў адносінах да іх так званае прэвентыўнае затрыманне, каб прадухіліць непажаданыя акцыі падчас Дня беларускага пісьменства.
Выхадныя маладыя людзі правялі ў ІЧУ Бялыніцкага РАУС. Увесь час знаходжання ў ізалятары Яўгена Мяцеліца трымала галадоўку на знак пратэсту супраць супраць незаконнага затрымання.
Яўгена Мяцеліца – вядомая грамадская актывістка з Бялынічаў, дачка мясцовага прадпрымальніка, актывіста “Гавары праўду” Алега Мяцеліцы.
Супрацоўнікі бялыніцкай міліцыі ўжо затрымлівалі дзяўчыну 9 жніўня падчас прэзідэнцкіх выбараў. Пазней суд Бялыніцкага раёна пакараў Яўгену 5 суткамі арышту за ўдзел у “Ланцугу салідарнасці”.
Уладзіслаў Лістраценка – блізкі сябар Яўгены Мяцеліцы.
Багдан Іваноў