Горад на Дняпры Быхаў – паселішча са старадаўняй гісторыяй, слава якога складалася ў легендах, а яго значнасць неаднаразова падкрэслівалася ў летапісных хроніках Вялікіга княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Сённяшні Быхаў атрымаў гарадскі герб 16 жнўня 1781 года: «у чырвоным полі дзве скрыжаваныя чыгунныя гарматы».
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Быхаў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам Быхаўскага павета Магілёўскай губерні. Тагачасны гарадскі герб складаўся з двух частак: у верхняй частцы быў змешчаны двухгаловы арол, а ў ніжняй частцы дзе скрыжаваныя гарматы. Шчыт значка, дарэчы, французскай формы, які адлюстроўваў рэаліі часоў прыняцця сімвала. Канешне не выпадкова, што гербам горада сталіся дзве скрыжаваныя гарматы, бо Быхаў быў вядомымы як моцная непрыступная крэпасць у часы Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Больш за тое, у Быхаве ў 16—18 ст. працавала знакамітая ў Еўропе Быхаўская людвісарня – гарматная ліцейная майстэрня, дзе мясцовыя высокакваліфікаваныя майстры выраблялі гарматы, ядры, кулі і інш.
Герб часоў Расійскай імперыі ў далейшым стаў практычна асновай для сучаснай сімволікі горада. Сучасны герб Быхава афіцыйны статус атрымаў у 2002 годзе і выява скрыжаваных гарматаў на чырвоным фоне стала асноўным пазнавальным сімвалам горада. Відавочна што сімволіка, якая была прынята ў часы Расійскай імперыі, яскрава адлюстроўвае сутнасць і мінулае горада. Яна можа нязначна вар’іравацца, аднак цэнтральным у гербе ўсё ж застаюцца скрыжаваныя гарматы.
Праўда ці адлюстроўвае гэтае сімволіка сучасны Быхаў з яе культурнымі ўстановамі, прадпрыемствамі, жылымі кварталамі і іншымі часткамі гарадской інфраструктуры? Між іншым ёсць адзін варыянт герба, які не адпавядае гістарычнасці, аднак можа быць нейкай альтэрнатыўным варыянтам сімволікі горада. Шчыт альтэрнатыўнага герба іспанскай формы, у цэнтры якога знаходзіцца асноўны герб горада, у спалучэнні з каласамі збожжа на блаітным фоне. Дарэчы, блікітны колер можа адлюстроўваць воды Дняпра, які таксама выконваў пэўную функцыю ў жыцці горада.
Варта адзначыць, што значны даход у эканоміку горада і раёна ўносяць прадпрыемствы харчовай і дрэваапрацоўчай прамысловасці. Асабліва вылучаецца шэраг харчовых прадпрыемстваў: Быхаўскі філіял ААТ “Булачна-кандытарская кампанія «Дамачай»; ААТ «Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод». Акрамя гэтага ў Быхаве знаходзіцца філіял “Белміт” ЗАТ” Сервалюкс Агра” (спецыялізуецца на вытворчасці мясных прадуктаў), а таксама філіял ААТ «Бабушкіна Крынка».
Здаецца што каласкі (шырэй збожжа) вельмі ўдала адлюстроўвае харчовую сферу, бо доўгі час у простых беларусаў адной з галоўных страў быў хлеб, які вельмі шанавалі. Вось і альтэрнатыўны герб Быхава (скрыжаваныя гарматы ў спалучэнні каласоў) адлюстроўвае сучаснасць і мінулае горада. Так, магчыма ён не такі дакладны і заўважны, аднак дастаткова добра дэманструе ўвесь шлях развіцця Быхава.
Аднак выбіраць больш праўдзівую і прыгожую сімволіку застаецца толькі жыхарам горада.
Алесь Крыжэвіч
фото: pda.ekskursii.by