Галоўная » Здарэнні » Page 179

Скандал в Осиповичах: в йогурте “Бабушкиной крынки” нашли жука

И ладно бы производитель попытался замять скандал. Так нет – завод утверждает, что у него всё хорошо!

«Купила сегодня йогурт, производитель “Бабушкина крынка”, кроме вишни в йогурте был жук. Не смертельно, но жутко и неприятно!», – таким сообщением в соцсетях сначала анонимно поделилась в конце февраля одна из жительниц Осипович. Эту новость недовольная покупательница ещё и подкрепила красноречивой фотографией.

Благо, в Осиповичах есть даже целое интернет-сообщество клиентов, обманутых продавцами (к сожалению, эта тема в райцентре слишком актуальна). Называется «Чёрный список/Осиповичи»:

Учитывая, что в этом паблике собрались все пострадавшие так или иначе от местного общепита или магазинов, то новость никого не шокировала. Главным вопросом было – что делать дальше.

Конечно же, об инциденте было сообщено на предприятие письмом через официальный сайт. Автору жалобы Марине Ковальчук даже позвонили с завода и уточнили, как всё было. Пообещали разобраться и прислать ответ.

По телефону, нужно отдать должное, перед девушкой извинились и предложили вернуть деньги за йогурт. Как бы тем самым было понятно, что предприятие признаёт свою вину. Но позже девушка получила по почте официальный ответ с «Бабушкиной крынки», который её несколько шокировал. В нём уже говорилось, что предприятие во всём разобралось и всё хорошо.

«Весь цикл производства йогурта и других молочных продуктов исключает попадание инородных предметов в продукт», – написано в ответе, подписанном заместителем генерального директора по производству Г.М.Титенковой. Рассерженная пострадавшая девушка в ответ выложила в соцсети и её ответ. Приведём его текст полностью. И будем следить за развитием скандальной ситуации:

Александр Веселовский

 

З тэмпературай вышэй за 36.6 – уваход забаронены! У Чавусах паліклініка арыгінальна змагаецца з вірусамі

Адміністрацыя паліклінікі ў Чавусах забараніла ўваход для пацыентаў з падвышанай тэмпературай цела. Фотадоказ з’явіўся ў … чытаць далей

Магілёвец зрабіў куратнік у двары шматкватэрнага дому. Яго аштрафуюць

Магілёвец упарадкаваў падворак шматкватэрнага дому і пад сваімі вокнамі зрабіў куратнік. Курэй прывозіць зь лецішча зімаваць. 53-гадовага мужчыну пакараюць штрафам за парушэньне правілаў добраўпарадкаваньня.

Удзельнік гарадзкога конкурсу «Найлепшы падворак»

Генадзь Фёдаравіч, так называе сябе жыхар абласнога цэнтру, робіць кіроўцам хуткай дапамогі. Нарадзіўся ён у прыгараднай вёсцы пад Магілёвам. У яго двое дзяцей і трое ўнукаў. Кажа, што ўсе яны любяць жывёлаў.

Яны з жонкай жывуць у кватэры на першым паверсе двухпавярховага дому побач з чыгуначным вакзалам на вуліцы Першамайскай (10-15 хвілінаў грамадзкім транспартам ад цэнтру). Усе тутэйшыя двухпавярховікі, якія звонку нагадваюць прыватныя маёнткі, пабудалі палонныя салдаты вэрмахту пасьля Другой усясьветнай вайны. Побач з гэтымі дамкамі стаяць пяціпавярховыя шматкватэрныя дамы. З гаўбцоў аднаго зь іх добра праглядаецца адгароджаны Генадзем закуток.

Ён кажа, што больш за сем гадоў таму сваімі сіламі і коштам упарадкаваў падворак, бо «абрыдла глядзець на быльлё пад акном». Высек кустоўе, прыбраў сьмецьце. Адгарадзіў плятнём невялікую пляцоўку, якую ўпрыгожыў пальмамі з плястыкавай тары. Паставіў альтанку, улетку схаваную за лістотай вінаградніку. У закутку стаіць мангал.

Генадзь згадвае, што сем гадоў таму яго і ўпарадкаваны двор прыяжджалі фатаграфаваць для гарадзкога конкурсу на «Найлепшы падворак». Тады курэй яшчэ не было.

«За сем гадоў арэхавыя пруткі падгнілі і пляцень асунуўся. Трэба правіць», — апавядае ён і ўдакладняе, што «узяўся парадкаваць дзялянку, якая пад самымі [ягонымі] вокнамі і на чужую зямлю ня лезе».

Калі курэй нельга трымаць, дык што тады рабіць з сабакамі і катамі

Займацца курамі Генадзь стаў тры гады таму, каб «ашчадзіць капейчыну», дый «свойскія яйкі карысьнейшыя за куплёныя». Разам з курамі трымае дваіх трусоў, улюбёнцаў унучкі, кажа мужчына. У закутку стаіць невялікі трактар, які гаспадар прыгнаў з лецішча, каб там не разабралі.

Генадзь кажа, што на недабудаваным лецішчы ёсьць хляўчук, але ўзімку ў ім холадна, таму курэй прывозіць у горад. Сам жа, калі бывае на дачы, начуе ў лазьні.

Куратнік Генадзя

Дзясятак курэй схаваны ў невялікай загарадцы, зьверху цырата. Генадзь пераконвае, што незадаволеных ягонымі птушкамі да нядаўняга часу не было. Наадварот, суседзі цешацца, калі чуюць, як раніцай пяе певень, нібы ў вёсцы. Сам ён ня лічыць, што трымаць курэй у горадзе — правапарушэньне.

«Дык а што тады рабіць з сабакамі і катамі, якіх тут безьліч бегае», — пытае ён.

За два гады толькі аднойчы прыходзілі са скаргамі на курэй

Паводле суразмоўцы, мінулай восеньню да яго прыходзіў малады чалавек з прэтэнзіяй: яму не падабаліся «пяяньне пеўня і смурод ад куратніку», бо жыве ў доме насупраць. Да яго мэтраў сто. Больш візытаў незадаволеных жыхароў не было. Не было нараканьняў ад камунальнікаў.

Дом, у якім жыве магілёвец, з куратнікам пад вокнамі

Генадзь кажа, што 5 сакавіка да яго нечакана наведалася супрацоўніца мясцовага ЖЭУ, каб высьветліць, ці сапраўды ен трымае курэй, і заявіла, што яны перашкаджаюць людзям. Дакумэнтаў, што такі занятак забаронены, яму не паказала.

«Да 1 красавіка курэй вывезу», — абяцае ён.

Што кажуць суседзі і камунальнікі пра Генадзеў куратнік

Незадаволены куратнікам у двары мужчына, якога завуць Уладзімер, патлумачыць сваю пазыцыю Свабодзе не захацеў. У допісе, які зьявіўся на старонцы групы «real Могилёв» 3 сакавіка, згаданы ня толькі куратнік, але і сьвінарнік, і «яшчэ некалькі загонаў для жывёлы».

«Як вы разумееце, сьмярдзіць усё гэта практычна дзень і ноч, — адзначалася ў допісе. — Асабліва непрыемныя пахі ўлетку, калі пальмы ледзь ня плавяцца пад сонцам уперамешку з жыцьцядзейнасьцю жывёлін».

Адшукаць салідарных з пазыцыяй Уладзімера ў ягоным доме не ўдалося. Большасьць жыхароў, зь якімі гутарыў карэспандэнт Свабоды, пра куратнік насупраць даведаліся ад журналіста. Тыя, хто ведае пра куратнік, казалі, што ставяцца да яго абыякава, бо ім ён не перашкаджае. Адзін з жыхароў пра ранішняе кукарэканьне думаў, што гэта цацка.

У ЖЭУ № 20, якое абслугоўвае Генадзеў дом, Свабодзе паведамілі, што на жыхара складаюць адміністрацыйны пратакол за парушэньне правілаў добраўпарадкаваньня. Яму пагражае штраф да 135 рублёў. Супрацоўніца арганізацыі пацьвердзіла, што мужчына паабяцаў вывезьці курэй на дачу да канца сакавіка.

Фота: Радыё Свабода

Крыніца: Радыё Свабода

В Костюковичском районе сельхозпредприятие “нагрело” бюджет на 20 тысяч рублей

Сельхозпредприятие Костюковичского района получило из областного бюджета свыше 20 тысяч рублей за невыполненные работы по … чытаць далей

Жители Могилева в последнее время чаще попадаются на «удочку» мошенников

Граждане в последнее время чаще «обрабатываются» финансовыми аферистами. Многие из них маскируются под сотрудников банков, родственников … чытаць далей

«Семейная трагедия». Завершено расследование дела об убийстве в Краснополье

Следственным управлением УСК по Могилевской области завершено расследование уголовного дела об убийстве жителя городского поселка … чытаць далей