Галоўная » Здарэнні » Page 239

Легковой автомобиль загорелся в центре Могилева (видео)

Легковой автомобиль загорелся в центре Могилева, перед перекрестком проспекта Мира и улицы Первомайской. На тушение огня прибыл пожарный наряд, сообщает tvrmogilev.by.

Автомобиль «Ситроен» остановился на проспекте Мира, дожидаясь разрешающего сигнала светофора, когда вдруг из-под капота пошел дым. На тушение пожарного прибыли пожарные и залили легковушку пеной. За рулем «Ситроена» находилась девушка. Пострадавших нет.

Автобус с детьми из Могилевской области попал в ДТП в Червенском районе

8 января, около 18:45 автобус, в котором ехали дети из Могилевской области, попал в ДТП в Червенском районе Минской области. Есть пострадавшие, сообщает tvrmogilev.by.

По предварительной информации, по автотрассе Минск – Могилев двигалась автоколонна из 9 автобусов, в которых дети из Могилевской области возвращались из белорусской столицы. Колонну сопровождали автомобили ГАИ. На 74-ом километре дороги, вблизи деревни Колодежи Червенского района Минской области на трассу выскочили несколько лосей. Водители автобусов начали экстренное торможение. В итоге, два автобуса столкнулись.

Среди пострадавших – две девочки 2006 года из Черикова и Чериковского района. Детей доставили в больницу для обследования: они получили незначительные травмы.  По факту ДТП проводится проверка.

Фото с сайта tvrmogilev.by

Брат загінулага ў Магілёве хлопца: Спадзяюся, гэтая смерць спыніць ахвочых пакатацца на той страшнай гары

Трагічнае здарэнне адбылося 6 студзеня ў новым парку Падміколле ў Магілёве. На несанкцыянаванай горцы разбіўся маладзён. Унізе горкі ён сутыкнуўся са слупам, удар прыйшоўся на галаву. Хуткая прыехала на месца праз 10 хвілінаў, але дапамагчы ўжо нічым не здолела.

Загінулым аказаўся 24-гадовы жыхар Магілёва Аляксей. 6 студзеня ён прыйшоў на стыхійную горку разам з сябрамі, але яны ад каментароў адмовіліся.

Каб даведацца стаўленне сям’і да здарэння, мы паразмаўлялі з ягоным стрыечным братам Яўгенам Пазняковым:

– Мы з Аляксеем былі ў вельмі добрых стасунках, раслі разам, часта бачыліся. Зусім нядаўна ён званіў мне і мы збіраліся сустрэцца.

З гэтага месца ехалі хлопцы

Яўген даведаўся пра смерць брата толькі 7 студзеня ад сваякоў. Яўген удзячны ўсім, хто не застаўся абыякавым да іх трагедыі. На ягоную думку, чым болей чалавек даведаецца пра здарэнне, тым болей шанцаў, што яно не паўторыцца зноўку.

Горка ў парку Падміколле мае вельмі крутыя, небяспечныя для катання схілы

Слуп унізе горкі, з якім сутыкнуўся Аляксей, паставілі літаральна за пару дзён да здарэння – пра гэта паведаміў tut.by са спасылкай на словы вартаўніка парку Аляксандра. Атрымліваецца, што людзі каталіся з гары ўжо як мінімум 3 тыдні, і раптам пад горкай з’яўляецца новая перашкода – слуп. Мы пастараліся знайсці доказы: апошняе відэа без слупа, якое нам удалося адшукаць, датуецца 24 снежня 2018 годам. Гэта значыць, што як мінімум 24 снежня 2018 года слупа пад горкай яшчэ не было.

Прынскрын відэа за 24 снежня 2018 г, на якім яшчэ няма слупа

– Сёння Аляксея пахавалі ў вёсцы Душкі Горацкага раёну, адкуль ён сам родам, дзе жывуць ягоныя бацькі. Аляксей нарадзіўся і вучыўся ў вёсцы, а пазней пераехаў у Магілёў і працягнуў навучанне на зваршчыка. Аляксей шмат працаваў з дзяцінства, дома дапамагаў бацькам, пасля працаваў на магілёўскім заводзе «Строммашына». Служыў у войску, пасля якога паставіў мэту зарабіць грошы і стварыць сямʼю, дзеля гэтага нават паехаў на заробкі ў Расею.

Бяспечнай лічыцца горка пры схіле не болей 20 градусаў

Апошнія некалькі год Аляксей жыў у Магілёве. Здымаў кватэру, працаваў таксістам. Ён ажыццявіў сваю мару – стварыў сямʼю: у яго засталася жонка і сын-немаўля.

– Цешыць адзінае, што Аляксей паспеў пакінуць частку сябе – свайго сына. Як кажуць, Бог забірае самых лепшых. Аляксей заўсёды быў стрыманы, добра выхаваны, працалюбівы. Ён быў здольны вырашаць праблемы, – кажа стрыечны брат Аляксея Яўген Пазнякоў.

Сведкі здарэння паведамлялі, што хлопец разбіўся на цюбінгу. Але сёння сайт mogilevnews.by са спасылкай на следчы камітэт праінфармаваў, што маладыя людзі каталіся на аўтамабільнай шыне. Следчы камітэт распачаў даследчую праверку справы, праводзяцца пэўныя экспертызы.

За час зімовых святаў горкі ў парку Падміколле раскаталі да самага нізу гары

Трагедыя моцна зачапіла грамадства Магілёва, бо людзей папярэджвалі пра небяспечную горку, але яны ўсё роўна ішлі на яе катацца. За дзень там маглі скаціцца з гары сотні гараджанаў. Калі з’явілася інфармацыя пра шматлікія траўмы, якія атрымалі аматары зімовых забаў у парку Падміколле, на гары паставілі таблічку, што катацца з яе забаронена. Але і гэта не спыніла людзей.

Горку ў Падміколлі раскаталі самі людзі, яна ніколі не была прызначана для катання. Але ніхто і не перашкаджаў ахвочым спускацца з гары. Унізе стаяў нарад міліцыі, сачыў за парадкам у парку, але на людзей, якія катаюцца з гары, асабліва не звяртаў увагі.

Грамадзянам катацца з горкі ў Падміколле было вельмі зручна: парк знаходзіцца ў самым эпіцэнтры святаў, у цэнтры гораду. Да таго, ён яшчэ і бясплатны, у адрозненні ад афіцыйных месцаў катання.

З аднаго боку лесвіцы ўнізе горкі чакае дрэва і лесвіцы

Горка зусім не прыстасавана для катання. Яна дужа крутая, унізе абрывістая, як кажуць, з трамплінам. Людзі раскаталі абодва схілы ўздоўж лесвічнага спуску з фантанамі. З аднаго боку пад гарой стаіць дрэва і лаўкі, з іншага – паставілі слуп, ляжаць паддоны. Раней тут яшчэ стаялі будаўнічыя матэрыялы на паддонах, але іх прыбралі пасля таго, як адзін з магілёўцаў пры зʼездзе з гары траўмаваў аб іх ногі.

Людзі сталі катацца з абодвух бакоў лесвіцы ў парк Падміколле

Праз два дні на месцы здарэння ўсё яшчэ бачна кроў на снезе. На злашчасным слупу вісяць штучныя кветкі, а на зямлі пад ім ляжаць два гваздзікі з чорнай жалобнай стужкай.

За час зімовых святаў горкі ў парку Падміколле раскаталі да самага нізу гары

– У смерці Аляксея мы не вінавацім нікога, ні ўладаў, ні праваахоўныя органы, – кажа брат загінулага Яўген Пазнякоў. – Мы разумеем, што пра небяспечнасць горкі было і па тэлебачанню, і таблічкі стаялі. Гэта проста жудасны выпадак. Мы чулі, што пасля смерці Аляксея ўлады ўзмацнілі кантроль, паставілі патрульных наверсе гары. Канешне, нашай сямʼі гэта ўжо не дапаможа, але спадзяюся, што падобных выпадкаў болей не здарыцца ні з кім. Я спадзяюся, што гэтая смерць спыніць ахвочых пакатацца на той страшнай гары.

Пасля здарэння колькасць талічак у парку паболела

Вольга Васільева/belsat.eu

 

В отделе по образованию, спорту и туризму администрации Октябрьского района Могилева КГК выявил многочисленные нарушения

Комитет госконтроля Могилевской области во время проверки отдела по образованию, спорту и туризму администрации Октябрьского … чытаць далей

Міліцыя пацьвердзіла, што даішнік насьмерць зьбіў пэнсіянэра. Што кажуць на месцы ДТЗ у вёсцы Семукачы

Ва ўпраўленьні ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкаму Свабодзе пацьвердзілі факт наезду інспэктара ДАІ з Чэрыкава на пэнсіянэра, які ў выніку ДТЗ загінуў.

Загінулага пахавалі 3 студзеня

Афіцыйны прадстаўнік УУС Магілёўскага аблвыканкаму Ўладзімер Сінкевіч сказаў, што 31 сьнежня паблізу вёскі Семука́чы Магілёўскага раёну здарылася ДТЗ.

«За рулём аўтамабіля знаходзіўся супрацоўнік ДАІ ў цывільным адзеньні і цьвярозым стане», — сказаў Уладзімер Сінкевіч.

Па гэтым факце ўпраўленьне Сьледчага камітэту завяло крымінальную справу па 2 частцы 317 артыкула.

«Гэта ўся інфармацыя, якую мы маем. Астатнюю інфармацыю, затрыманы ён ці не, падазраваны ён ці не, можна даведацца ў Сьледчым камітэце».

На пытаньне, чаму інфармацыя пра гэтае ДТЗ не была ў агульных зводках, Уладзімер Сінкевіч адказаў: «Бо праводзілася праверка».

Афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэту па Магілёўскай вобласьці Сяргей Болсун сказаў карэспандэнту Свабоды, што крымінальная справа распачатая адносна 23-гадовага жыхара Чэрыкава. Ён не ўдакладніў, што гэта быў супрацоўнік ДАІ.

«Цяпер праводзіцца расьсьледаваньне. Ён затрыманы», — сказаў Сяргей Болсун.

Што кажуць на месцы здарэньня

Свабода даведалася падрабязнасьці ад вяскоўцаў.

Загінулы — Мікалай Ваднёў, 62-гадовы жыхар вёскі Семукачы. На ягонае цела цела блізу 10 гадзіны раніцы 1 студзеня натрапіў, едучы на працу, чыгуначнік — аднавясковец нябожчыка. Ён і выклікаў міліцыю.

Мужчына мяркуе, што пэнсіянэр прыехаў з Магілёва прыгарадным цягніком і вяртаўся лясной дарогай у вёску. Машына яго зьбіла, як толькі ён выйшаў на грунтоўку, што вядзе на бабруйскую шашу.

Паводле суразмоўцы журналіста, стары ляжаў на адхоне, раскінуўшы рукі, без прыкметаў жыцьця. Мужчына кажа, што заўважыць яго было няпроста. Ён зьвярнуў увагу на пляміны крыві.

Родзічы нябожчыка з журналістам гаварыць адмовіліся.

Хата, дзе жыў Мікалай Ваднёў

Аднавяскоўцы, спасылаючыся на родзічаў, кажуць, што ў нябожчыка былі пераломы хрыбетніка ў трох месцах і чэрапна-мазгавая траўма.

«Вядома ж, шкада чалавека. Людзі абураныя, што яго зьбіўшы, не аказаў яму дапамогі той, хто працуе ў міліцыі. Можа, спалохаўся? Хаця, відаць, удар быў такі моцны, што ён быў нежывы», — гавораць жыхары вёскі.

Пра Мікалая Ваднёва кажуць, што ўсё сваё жыцьцё зь невялікімі перапынкамі ён адрабіў у лясной гаспадарцы. Нейкі час працаваў на чыгунцы. У яго трое дарослых дзяцей. Быў умелым цесьляром, шмат каму дапамагаў з рамонтам хат. Ягоная ж хата стаіць непадалёк ад вясковай школы.

У лясгасе ён падпрацоўваў і на пэнсіі — прадаваў у Магілёве навагоднія ялінкі.

23-гадовы мужчына, які зьбіў машынаю Мікалая Ваднёва, затрыманы.

«Пасьля наезду міліцыянт заступіў у нарад. У ім яго і арыштавалі. Ад удару разьбілася лабавое шкло. Сьледчыя агледзелі ўсе машыны ў вёсцы, так яго і вылічылі», — кажуць вяскоўцы.

3 студзеня а 19 гадзіне на месцы здарэньня праводзілі сьледчы экспэрымэнт з удзелам затрыманага. У вёсцы кажуць, што ён часта прыяжджаў да тутэйшай дзяўчыны. Ягоныя родзічы жывуць у вёсцы Бялевічы, непадалёк ад Семукач.

Інфармацыя пра тое, што ў Магілёўскім раёне інспэктар ДАІ з Чэрыкава насьмерць зьбіў пэнсіянэра і ўцёк зь месца здарэньня, зьявілася ў Telegram-канале блогера NEXTA.

Ён зьмясьціў фота меркаванай апэратыўнай міліцэйскай зводкі для ўнутранага карыстаньня за 1 студзеня 2019 году. Паводле яе, раніцай 1 студзеня на ўзбочыне дарогі каля вёскі Семукачы Магілёўскага раёну знайшлі труп пэнсіянэра. Паводле вонкавых прыкмет, мужчыну зьбіла машына.

«Высьветлена, што наезд 31 сьнежня ў 19.30, кіруючы асабістай аўтамашынай Audi, учыніў малодшы інспэктар ДПС АДАІ Чэрыкаўскага РАУС 1995 году нараджэньня», — гаворыцца ў паведамленьні.

У адкрытай зводцы на сайце МУС пра гэтае ДТЗ ня згадваецца.

Фота: svaboda.org

Крыніца: Радыё Свабода

В отношении сотрудника ГАИ, сбившего человека в Могилевском районе, возбуждено уголовное дело

Вблизи деревни Семукачи Могилевского района 31 декабря сотрудник ГАИ совершил дорожно-транспортное происшествие – насмерть сбил … чытаць далей