Галоўная » Культура » Page 31

В Могилеве работает выставка скульптора Владимира Кононова и его коллег (Видео)

В Могилеве, в частной галерее Андрея Воробьёва, работает выставка Владимира Кононова и его коллег, сообщает ТРК «Могилев». 

Выставка посвящена 45-летию творческой деятельности могилевского скульптора, но на выставке – не только скульптуры Владимира Кононова, а и его коллег и наставников. Не зря выставка называется «Сопричастность».

Собрание своих работ, в том числе и новых, Владимир также посвятил 75-летию Победы в Великой Отечественной войне. Большая дата в мировой истории, а для мастера она ещё ценна и тем, что свою первую скульптуру он создал, ещё в армии, в Эстонии, к 30-летию Победы. Это была точка творческого отсчета.

С тех пор Кононов сделал многое в монументальной и парковой скульптуре. Основные материалы для него – это бронза, камень и дерево. Но на этой выставке – работы в основном из гранита. Некоторые из них, кстати, посвящены любимому поэту Владимира – Осипу Мандельштаму.

Вместе со скульптурами на выставке представлены графические работы.

 

Выставка работ художников мастерских «Моготекса» открылась в Выставочном зале Могилева

Выставка творческих работ художников мастерских «Моготекса» открылась в Выставочном зале Могилева. В рамках проекта «Творчество … чытаць далей

Магілёўская абласная бібліятэка будзе вучыць дзяцей чытаць па-беларуску

Адзел абслугоўвання школьнікаў малодшых класаў распачынае цыкл анлайн-мерапрыемстваў “Чытаем па-беларуску разам”, пішуць у афіцыйным ФБ супрацоўнікі бібліятэкі.

Сачыце за нашымі выпускамi ў сацыяльных сетках, і мы пазнаёмім вас з лепшымі творамі беларускай літараратуры, якія напоўнять душы маленькіх чытачоў добрымі пачуццямі, дапамогуць ўбачыць жыццёвую мудрасць і знаходлівасць.

 

Костюковичи: Тепло материнских рук

Именно так назывался состоявшийся 14 октября концерт в городе Костюковичи, который был посвящён Дню Матери. Праздничное мероприятие проходило в центре города в амфитеатре. Перед собравшими, а это были в большинстве женщины, выступил председатель райисполкома Александр Горбачевский. Он искренно и тепло поздравил всех женщин, всех матерей города и района с этим светлым праздником. А также вручил ценные подарки многодетным матерям города. Всем остальным женщинам, ребята из БРСМ преподнесли прекрасные хризантемы.

Во время праздничного мероприятия, проходили творческие выставки школьников по резьбе, выставлялись также рисунки талантливых ребят всех школ нашего города.

Среди тех, кто поздравлял песнями всех женщин, были работники центра культуры, школьники и уважаемые, мужчины ветераны. Концерт проходил на «ура». Благодарные зрители бурными аплодисментами благодарили всех артистов, которые в этот вечер принесли всем хорошее настроение и позитив.

Хочется отметить, на сегодняшний день в Костюковичском районе, проживает 287 многодетных семей, в которых воспитывается 922 ребёнка. За последние пять лет, количество многодетных семей увеличилось на 12%. Более того – 37 лучших многодетных матерей нашего района, родивших и достойно воспитывающих пять и более детей, награждены орденом Матери.

Как отметила Ольга Савченко, начальник отдела записи актов гражданского состояния райисполкома, председатель РОО «Белорусский союз женщин», в 2019 году, в Костюковичском районе родилось 203 ребёнка, впервые матерями стали 76 женщин, в 77семьях появилось по второму ребёнку, в 38 – по третьему, в восьми семьях – по четвёртому ребёнку, в двух семьях – по пятому и в двух семьях появилось по шестому  ребёнку. За девять месяцев текущего года в Костюковичском  районе родилось 114 детей, впервые  матерями стали  47 женщин, в 62 семьях родилось по второму  ребёнку, в 29 – по третьему, в 4 семьях – по четвёртому, и в двух семьях родилось  по пятому  ребёнку.

Владимир Покров

На станцыі «Клімавічы» загучыць беларуская мова!

У гісторыі Клімаўшчыны былі часы, калі беларуская мова гучала тут паўсюль, на ёй размаўлялі дарослыя і дзеці, яе добра ведала мясцовае кіраўніцтва. Гэтак, напрыклад, было ў часы легендарнай беларусізацыі 20-х гадоў, калі ў краіне адбыўся росквіт беларушчыны ва ўсіх сферах жыцця. Таксама адрадзілася наша родная мова ў першай палове 90-х, тады ў Клімавічах у гарадскіх школах адчыняліся беларускамоўныя класы. Пасля зноў былі дзесяцігоддзі заняпаду, але беларускі народ не адрокся ад сваіх нацыянальных каранёў. Сёння ў грамадстве відавочна пашыраецца цікавасць да нацыянальнай гісторыі і культуры, а беларуская мова становіцца ўсё больш запатрабаванай.

Якраз пра гэта сведчыць наступны прыклад, пра які стала вядома ад нашага земляка. На чыгуначнай станцыі «Клімавічы» пасажыры звярнулі ўвагу на тое, што чуюць абвесткі толькі на рускай мове. Пакуль людзі чакалі цягніка, не прагучала ніякай інфармацыі па-беларуску. У рэшце рэшт, адзін з іх вырашыў даведацца, у чым справа, чаму ў Клімавічах не карыстаюцца мовай, якая з’яўляецца дзяржаўнай.

Аб тым, што было далей, распавёў непасрэдны сведка падзеі. Ён кажа, што яго размова з супрацоўніцай чыгуначнай станцыі не прынесла плёну. На ягонае пытанне было патлумачана, што ў іх няма часу на абвесткі па-беларуску. Ды і навошта ўскладняць, бо «вы же понимаете по-русски, а люди не понимают по-белорусски». Такім чынам, паразумення паміж імі не адбылося, на тым, як кажуць, і разышліся.

Аднак наш суразмоўца на гэтым не спыніўся. Ён вырашыў звярнуцца ў Магілёўскае аддзяленне беларускай чыгункі, дзе, як меркаваў, больш уважліва паставяцца да разгляду такіх грамадска значных праблем. Ягонае меркаванне цалкам пацвердзілася, у атрыманым лісце паведамлялася аб прынятых мерах: «С целью недопущения подобных случаев в дальнейшем в коллективе станции Климовичи проведена разъяснительная работа».

Што ж, будзем спадзявацца, што беларуская мова загучыць і на невялічкай чыгуначнай станцыі «Клімавічы». Дарэчы, адзначым, што шыльды і расклад руху там аформлены на беларускай мове і гэта нікому не замінае. Наадварот, кожнаму пасажыру адразу бачна, што ён прыехаў у Беларусь. А цяпер будзе і чутна, калі пра прыбыццё і адпраўленне цягнікоў стануць паведамляць па-беларуску.

Сяргей Аржанцаў

Арт-лекториум «Понятное искусство» музея Бялыницкого-Бирули в Могилеве открывает новый сезон

Арт-лекториум «Понятное искусство» музея Бялыницкого-Бирули в Могилеве открывает новый сезон. Об этом сообщили в учреждении … чытаць далей

Джон Ленан па беларуску. Прывітанне ад Магілеўшчыны

Апошнія падзеі сусветнай культуры напачатку кастрычніка ў гэтым годзе непарыўна звязаны з юбілеем выбітнага рок-музыканта, удзельніка легендарнай чацвёркі “Бітлз” – 80 гадоў з дня народзінаў. Як і шмат дзе па ўсім свеце, у Мінску 9 кастрычніка адбыўся канцэрт памяці Джона Ленана.

Шмат вядомых асобаў, культавых беларускіх музыкантаў прынялі ўдзел у імпрэзе. Чаго вартыя толькі імёны былых удзельнікаў “Песняроў” залатога веку гэтага ансамбля – Уладзімір Ткачэнка, Віктар Малчанаў, Валерый Дайнэка, Улад Місевіч. Ткачэнка і Малчанаў ужо не адно дзесяцігоддзе граюць “Бітлз” у інструментальным варыянце, як дуэт “Double Fantasy” (дарэчы, так называўся апошні альбом Джона Ленана).

Не меней знакамітымі былі ў свой час музыканты гурта “Сузор’е”. Андрэй Казлоўскі, адзін са стваральнікаў калектыва, – выйшаў на сцэну клуба “RE:PUBLIC”, дзе адбывалася імпрэза, са сваімі калегамі па сённяшнім калектыве – гуртом “Global Sound Band”. Яго родны брат Аляксей Казлоўскі  (граў у “Сузор’і” з 1982 па 1991 год) прыслаў з Нью-Ёрку відэавіншаванне, якое паказалі на вялікім экране. Дарэчы, што тычыцца такога “он-лайн” відэа-канала, віншаванні былі таксама з Польшы, Украіны, Расіі, Італіі, Аргентыны, Сербіі, ЗША, Канады, Бельгіі, Англіі – ад музыкантаў, якія ў большасці прыязджалі ў Беларусь на знакаміты фэст “Beatles Forever”, што ладзіўся ў Беларусі ў 2000-х гадах.

Нязменным арганізатарам гэтага фестывалю з’яўляўся ў свой час Віктар Маразевіч. Ён родам з Магілёва, пасля школы скончыў машынабудаўнічы інстытут (зараз БРУ) і застаўся ў Мінску. Яго сябра і паплечнік Уладзімір Кутузаў зрабіў у Магілёве самы сапраўдны музей “Бітлз” – ён не мог прапусціць канцэрт у Мінску і прыехаў, прадстаўляючы, напэўна, самае сталае пакаленне магілёўскіх “бітламанаў”.

Віктар Маразевіч (у цэнтры) удакладняе праграму з удзельнікамі канцэрта
Злева направа:  Уладзімір Кутузаў – стваральнік музея “Бітлз” у Магілёве, Сяргей Сеннікаў – сябра бітлоўскага фан-клуба ў Мінску, Сяргей Занімонец – удельнік канцэрта, Аляксандр Церахаў – гітарыст і вакаліст, ураджэнец Магілёва.

А ўжо прадстаўнікі наступных пакаленняў не толькі прыехалі, як ганаровыя госці, але і выходзілі на сцэну – музыкант з Бялынічаў Юры Несцярэнка выступіў у дуэце з Александрам Камлюком (экс-“Песняры”, экс-“Season Five”, экс-“Стод” ды інш.) Музыканты прадставілі кампазіцыі Джона Ленана на беларускай мове і ва ўласнай аранжыроўцы “I’m Losing You” (“Губляю цябе”) i “Jealous Guy ” (“Раўнівец”).

Юры Несцярэнка (Бялынічы) і Аляксандр Камлюк (Мінск) падчас выступлення

У канцэрце таксама прымалі ўдзел шмат вядомых музыканатаў: гурты “The Apples”, “Flat”, “Artefact”, выканаўцы з 60-х – 70-х гадоў Андрэй Плясанаў, Сяргей Занімонец, Ольга Аліпава, музыканты 80-х – 90-х – Аляксандр Церахаў, Аляксандр Мурашка, а таксама моладзь — Мікіта Найдзёнаў, таленавіты музыкант, паэт, у яго перакладах прагучала некалькі “бітлоўскіх” песен у выкананні розных артыстаў у гэты вечар і самая малодшая ўдзельніца – дзесяцігадовая Маша Шастакова, унучка Уладзімера Ткачэнкі, якая ў дуэце з дзедам выдатна выканала ленанаўскую “Imagine”.

Пасля канцэрту з калегамі і ўдзячнымі гледачамі
Юры Несцярэнка і Аляксандр Камлюк з вядоўцам канцэртнай праграмы – акторам, рэжысёрам, псіхолагам Дзмітрыем Сеннікавым

Вікторыя Судзілоўская

Фота Андрэя Плясанава і Валерыя Мацюшэўскага