Галоўная » Культура » Page 38

Могилёвский андеграунд выходит из подполья (Видео)

Группа молодых художников решили реализовать себя своими работами и перфомансами на выставке в Могилёве.

Они представили свои работы в карандашной графике, в масле, фотографиях. Всё это напоминало открытость без табу конца 80-х –  начала 90-х. Благодаря последним политическим веяниям художники смело показали своё отношение к тому, что происходит вокруг нас.

Впереди зрителей ждут и другие выставки этих художников, главное почаще проглядывать социальные сети.

Евгений Глушков. Фото и видео автора

Бальніца магілёўскай гісторыі. Відэа

Старадаўнія будынкі магілёўскай псіхіятрычнай бальніцы, якая да пачатку гэтага стагоддзя цалкам месцілася ў Пячэрску, маглі б многа распавесці пра гісторыю гораду, пачынаючы ад часоў Вялікага княства Літоўскага.

Нажаль, зараз іх засталося толькі два, аднаму з якіх пагражае знішчэнне, сцвярджае старшыня Магілёўскага абласнога савета Беларускага рэспубліканскага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Уладзімір Краўчанка ў чарговым выпуску перадачы “Погляд у мінулае”, якую вядзе журналіст Уладзімір Лапцэвіч.

Юбілей Народнага артыста адзначылі ў Магілёве

75-гадовы юбілей адзначыў артыст Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра, Народны артыст Беларусі Рыгор Якаўлевіч Белацаркоўскі. 28 ліпеня на асноўнай сцэне тэатра прайшоў паказ спектакля з яго ўдзелам – «Апошнія сведкі», пасля якога артысты тэатра і ганаровыя госці ўрачыста павіншавалі артыста.

Заключная сцэна спектакля
Рыгор Белацаркоўскі

Рыгор Якаўлевіч Белацаркоўскі – артыст драмы, вядучы майстар сцэны. У Магілёўскім абласным драматычным тэатры ён служыць з 1985 года, а ў  агульнай складанасці Рыгор Белацаркоўскі аддаў тэатральнай сцэне больш за 50 гадоў. Нарадзіўся артыст 28 ліпеня 1945 году ў Барнавуле (Алтайскі край), у трохгадовым узросце з сям’ёй пераехаў у Мінск. З 1965 па 69-ты год навучаўся ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (курс Дзмітрыя Аляксеевіча Арлова), пасля чаго працаваў у Брэсцкім абласным драматычным тэатры Ленінскага камсамола.

На сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра Рыгор Якаўлевіч сыграў больш за 100 роляў. Самыя першыя ягоныя ролі на сцэне Магілёўскага тэатра – Маёр у спектаклі «Удовін параход» І.Грэкавай і Хвядос «Сівы бусел» Васіля Ткачова. З прэм’ерных пастановак тэатру артыст заняты ў спектаклі «Апошнія сведкі» па кнізе Святланы Алексіевіч, і ў пастаноўцы Камілі Хусаінавай «Ахота  жыць!» Па матывах апавяданняў Васіля Шукшына.

Сцэны са спектаклю «Апошнія сведкі»
Удзячныя апладысменты

Пастаноўка «Апошнія сведкі» створана паводле аднайменнай мастацка-дакументальнай кнізе лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры, беларускай пісьменніцы Святланы Алексіевіч. Акцёры тэатра прадстаўляюць успаміны людзей, чыё дзяцінства пакалечыла Вялікая Айчынная вайна, а паставіў п’есу запрошаны рэжысёр Уланмырза Карыпбаеў. У аснову спектакля ляглі некалькі апавяданняў з аднайменнай кнігі, а таксама рэальныя гісторыі артыстаў і іх родных, якія перажылі вайну. Узгадаем, што Рыгор Якаўлевіч – аднагодак Вялікай Перамогі 1945 года!

На ўрачыстаць завітала першы намеснік міністра культуры Наталля Карчэўская
Пасля “афіцыйнай” віншавальнай часткі – падрыхтаваны “экспромт” ад калегаў па тэатры
Залаты дождж для Народнага артыста
І абавязковы торт са свечкамі

Да юбілею артыста ў арт-фае тэатра падрыхтавана выстава фотаздымкаў, на якіх адлюстраваны сцэны са спектакляў з удзелам Рыгора  Белацаркоўскага. Фотаздымкі ахопліваюць вялікі адрэзак жыцця тэатра і творчасці артыста ад 1999 году да нашых дзён.

Алесь Сабалеўскі. Фота аўтара

 

Больш фота:

Раённыя «Зажынкі» прайшлі ў Бялыніцкім раёне каля вёскі Сякерка. Фота

І хоць жніво ў гаспадарках раёна ўжо ідзе сваім поўным ходам, завяршаецца ўзборка азімага рапсу, тым не менш фальклорна-этнаграфічны абрад “Зажынкі”, праведзены ў ААТ “Новая Друць”, быў закліканы натхніць усіх удзельнікаў уборачных работ сельгаспрадпрыемстваў Прыдруцкага краю на руплівую працу, настроіць іх на забеспячэнне дастойнага выніку яе.

Ганаровымі гасцямі цяхцінскіх хлебаробаў былі: старшыня райвыканкама Васіль ЗАХАРЭНКА, лідар абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Генадзь ЧОРНЫ, намеснік генеральнага дырэктара па сельскай гаспадарцы ААТ “Бабуліна крынка” Аляксандр МАРТЫНАЎ і іншыя адказныя пасадавыя асобы гэтага холдынгу, настаяцель царквы ў гонар іконы Маці Божай Бялыніцкай а. Сергій, кіраўнікі, галоўныя аграномы гаспадарак Бялыніцкага раёна.

Фота: Зара над Друццю”

Міхась КАРПЕЧАНКА

Крыніца: “Зара над Друццю”

Ко Дню пожарной службы в Климовичах установили скульптуру пожарного

В Климовичах у здания РОЧС установили скульптуру пожарного, сделанную местным мастером художественного творчества Леонидом Ячневым. Установка скульптуры приурочена ко Дню пожарной службы Беларуси, который в нашей стране отмечается 25 июля.

У климовичских спасателей есть значимый повод для обращения к историческому прошлому. Дело в том, что в этом году пожарной службе Климовичского района исполнилось 190 лет! Согласно архивным документам, она была создана в июле 1830 года. Поэтому появление скульптуры пожарного у здания РОЧС по-настоящему символично, ведь она олицетворяет собой верность современных спасателей вековым традициям белорусских огнеборцев.

Отметим, что на улице Пушкинской возле здания климовичского РОЧС около десяти лет назад поставили пожарную установку вековой давности. Это телега с ручным насосом, которую использовали в давние времена для тушения пожаров. Теперь исторический символ почётного труда огнеборцев органично дополнен скульптурой пожарного.

Сергей Аржанцев