Галоўная » Культура » Page 85

“Не хачу нікога трахаць”. Юрый Дудзь апублікаваў інтэрв’ю з беларусам Алегам ЛСП

Расійскі Youtube-блогер Юрый Дудзь апублікаваў інтэрв’ю з Алегам Саўчанкам – лідарам беларускага рэп-гурта ЛСП. Каб гэтая размова адбылася, Дудзь на некалькі дзён прыехаў у Мінск. Ён наведаў канцэрт, які ЛСП 7 красавіка далі ў Falcon Club.

Скрыншот з праграмы “вДудь”.

Рэпер, вядомы як Алег ЛСП, адказаў на традыцыйныя пытанні Дудзя, накшталт заробкаў і стаўлення да Oxxxymiron’а. Але ў адным месцы журналіст зрабіў выключэнне. Звычайна ён пытаецца ў суразмоўцаў, што б яны сказалі, калі б раптам сустрэліся з Пуціным. У пытанні да Алега ЛСП замест прэзідэнта Расіі фігураваў Лукашэнка.

Інтэрв’ю цягнулася больш за гадзіну. Рэпер распавёў пра супрацу з Ромам Англічанінам, які загінуў улетку 2017 года, пра шалёную патэнцыю Пятра Клюева, які замяніў яго ў ЛСП, пра вернасць дзяўчыне і пра тое, як у дзяцінстве закахаўся ў “Міс Беларусь” Вольгу Неўдах. І яшчэ шмат пра што.

Цалкам інтэрв’ю можна паглядзець тут. Асцярожна, там 18+ і шмат бруднай лаянкі:

Крыніца: euroradio.fm

 

Год малой Радзімы ў Шклоўскім раёне

У Беларусі 2018 год аб’яўлены Годам малой Радзімы. З гэтай нагоды ў дзяржаўнай установе адукацыі “Чарнаруцкі ВВК дзіцячы сад – сярэдняя школа” Шклоўскага раёна 13 красавіка ў школьным музеі адбыўся турыстычна-краязнаўчы ўрок.  На мерапрыемства былі запрошаны вучны старэйшых класаў, кіраўнікі школьных творчых аб’яднанняў, педагогі.

Распачаўся ўрок уступным словам краўніка школьнага музея Віктара Краўчанкі. Віктар Аляксандравіч падрабязна азнаёміў прысутных з асноўнымі накірункамі работы музея па пошуку, вывучэнню і сістэматызацыі краязнаўчага матэрыяла, апошімі знаходкамі і распрацоўкамі.

Потым слова была прадстаўлена госцю, вядомаму краязнаўцу са Шклова Аляксандру Грудзіне. Аляксандр Пятровіч выступіў з паведамленнем: “Пяць прычын пабываць у горадзе Шклове”. Прысутным была агучана інфармацыя пра найбольш асаблівыя і цікавыя звесткі з гісторыі горада Шклова, прадэманстраваны фотаздымкі асноўных помнікаў і мясцін горада, якія маюць вялікую гістарычна-культурную каштоўнасць. Напрыканцы адбылася невялікая дыскуссія, дзе Аляксандр Грудзіна і школьныя педагогі адказалі на пытанні, з якімі да іх звярнуліся навучэнцы школы. Сустрэча прайшла цікава і безумоўна вельмі карысна.

Харытон Васільевіч

Могилевчане жертвуют на граффити

Одну тысячу долларов пожертвовал могилевский предприниматель на воплощение в жизнь проекта под названием «Горожане». По задумке местных властей, он должен украсить стену этнографического музея. Цена вопроса (с учетом краски, техники и оплаты работы художников) – 5 тысяч долларов. Меценатов активно ищет музей истории Могилева, который с помощью жителей и уроженцев города, ныне живущих в других городах и странах, уже не раз выкупал на аукционах раритеты.

«Автор эскиза – могилевская художница Вера Юркова – воссоздавать полотно будет не одна, ей понадобятся помощники, – уточнил директор музея Алексей Батюков. – Примечательно, что уже утвержденный эскиз в процессе работы может претерпеть некоторые изменения. Много лет назад на месте музея этнографии, в самом сердце Могилева, возвышался костел Святого Ксаверия с коллегиумом. Его построили на рубеже XVII-XVIII веков, а снесли уже в наше время, в 50-е годы. И до сих пор мечтают восстановить. А пока его облик планируем запечатлеть на панораме «Горожане», вместо нарисованного на эскизе дворца с постройками».

Сотрудники музея истории и городские власти надеются, что все вместе смогут реализовать этот замечательный проект, что к сбору средств подключатся земляки, ныне живущие за рубежом. Ведь 2018-й объявлен Годом малой родины, и уроженцы Могилевщины все чаще приезжают в родные края не просто понастальгировать, но и сделать что-то значимое и полезное для милых сердцу города или села.

Фото – музей истории Могилева

СБ

 

“Прытулак” у Магілёве

У магілёўскім грамадскім цэнтры Кола прайша прэзентацыя кнігі «Прытулак» маладога пісьменніка Змітра Кустоўскага, які нарадзіўся ў Магілёве, але ўжо дванадцаць гадоў як з’ехаў адсюль. 

 

Шэсць апошніх гадоў Зміцер жыве і працуе ў Варшаве, што адлюстравалася ў тэме кнігі – у ёй ідзе расповед пра маладога хлопца, паліт-уцекача, які шукае сваё месца ў жыцці і адказы на пытанні, ад чаго і куды бяжыць. Аўтар не шкадуе свайго героя Алега – кідае яго ў самыя неверагодныя сітуацыі, прымушае рабіць неабдуманыя крокі, і ў рэшце рэшт здаецца, што выратоўвае…

Сустрэча адбылася ў грамадскім цэнтры “Кола”

 

Зміцер Кустоўскі

 

​Аўтар чытаў урыўкі, расказваў пра ідэю напісання кнігі, пра сваё жыццё ў “эміграцыі” і пра ўражанні пад час перыядычнага вяртання на Радзіму

 

Традыцыйная для гэткіх сустрэч аўтограф-сэсія

 

Прэзентацыю кнігі на сваёй малой радзіме зладзіў сам аўтар, які час ад часу наведвае родны горад. Акрамя чытання ўрыўкаў і абмеркавання праблемаў і гісторый, звязаных з тэмай кнігі, шмат размоваў пад час сустрэчы вялося і пра тое, чаму моладзь з’язжае, чаго не хапае ў нашым горадзе, ды і ва ўсёй краіне, каб яна заставалася тут, ну ці хаця б вярталася пасля навучання. Цікава было паслухаць і пра ўражанні ад роднага гораду, ад зменаў у ім, якія з’яўляюцца ў людзей пасля працяглага ад’езду. 

 

Алесь Сабалеўскі. Фота аўтара.

 

Бук-трэйлер кнігі “Прытулак”

 

 

В Могилев приезжают роботы

С 6 мая 2018 года в Могилеве откроется выставка РОБОПАРК, где каждый желающий может познакомится с миром инноваций и технологий.

РОБОПАРК – приглашает детей и взрослых посетить уникальную выставку роботов,на которой будет представлено более 50 роботов из разных стран мира: Канада, США, Япония, Россия, Великобритания, Индонезия и т.д.

Посещение мероприятия позволит познакомиться с удивительными достижениями инженерной мыслиВ рамках проекта будут представлены роботы, которые отражают актуальные тенденции развития робототехники, искусственного интеллекта и систем обучения. Все технологии выставлены в открытом доступеС роботами можно играть, разговаривать, фотографироваться.

На площади более 700м2, представлена обширная и безумно интересная программа:

  • Вас ожидают более 50 роботов из США, Японии, Канады, Китая, России и других стран
  • Самые новейшие разработки в мире робототехники.
  • Боевые сражения роботов.
  • Танковые бои.
  • Дискотека роботов.
  • Живой робот-аниматор, который развлекает посетителей.
  • Интересные мастер-классы.
  • Зона для фотографирования с роботами.
  • Зона игровых приставок и виртуальной реальности.
  • Специально для любителей киносаги «Звездные войны»: встреча с R2D2 и BB8
  • Бесплатное экскурсионное обслуживание.
  • И многое другое.

Выставка даёт посетителям огромное количество добрых улыбок, позитивного настроения, неподдельных радостных эмоций! В рамках выставки дети знакомятся с окружающим миром, находят ответы на интересующие вопросы, приобщаются к техническому прогрессу. Выставка способствует развитию мышления, воображения, логических и творческих способностей ребенка, а также помогает общению родителей с детьми.

г. Могилёв, ул. Якубовского 22 (возле фабрики “Шаговита”)
Ежедневно с 10:00 до 20:00
Время проведения с 06.04.2018-20.05.2018